Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Як на манжэту?

— Запісваюць, каб неўзаметку…

Лясьніцкі ўтаропіўся шырока расплюшчанымі вачмі Ў нечакана раскрытых Халімам шпігоў і думаў, як гэта можна так запісаць, каб ніхто не заўважыў, і што ім тут трэба запісваць, гэтым хітрым пралазам.

У гэты момант адзін з іх, шапарнуўшы нешта таварышу, падаўся да хлопцаў. Лясьніцкі мімаволі адступіў з поўкрока назад, а Халіма нахабна выпяў уперад сваю грамоздную фігуру. Шпіг загаварыў лісьліва і разам з тым злосна:

— Дзівуецеся?

Халіма буркнуў:

— Глядзім…

— Ну й што-ж цікавага бачыце?

— Пакуль што нічога.

— А што чакаеце ўбачыць?

— Можа што ўбачым. Цяпер-жа ці мала цікавага робіцца…

— Ага… цікавага…

Шпіг раптам страціў сваю лісьлівасьць і зірнуў на хлопцаў з едкай падазронасьцю.

— Вы хто такія?

— Як бачыце, людзі.

— Якія людзі?

— Звычайныя.

Халіма сьмела наругаўся шпігу, а той аж зелянеў ад злосьці. Кончылася гэта справа на тым, што шпіг палез ужо быў у кішэню за сваім жандарскім значком, маючы, як відаць, рашучы замер затрымаць назольлівых хлопцаў, але ў гэты момант нездалёк пачуўся шум аўтомобіля і ён рынуўся яму насустрэчу, сьцяміўшы, мусіць, што лепш паказацца лішні раз на вока начальству, чымся вантэжыцца з нейкімі нахабнікамі.

Хлопцы тады далі драла. Яны пайшлі на кватэру да Халімы, дзе разам з ім жыло яшчэ некалькі таварышоў. Сабралася цэлая кампанія. Усе дзяліліся сьвежымі ўражань-