людзі жылі… Працавалі ўсе роўна — як адзін, так і другі… Гэта-ж потым ужо стаў падмушчаць д‘ябал людзей, каб жылі сваім розумам, а ня божай прамудрасьцю, пачаў навучаць розным хітрыкам. Дык тады, хто хітрэйшы-мудрэйшы, пачаў ужо ашукваць сваіх братоў, пачаў так лучыць, каб на іх шчот пажывіцца. Вось і пачалі тады слабейшыя ды прасьцейшыя на тых байбакоў працаваць, а самі ў нягодзе жыць ды страждаць. А тыя ўзялі сілу ды пачалі ўжо гвалтам гнаць гэтых к сабе на работу. Так і завяліся паны… Д‘ябал-змусьціцель гэта падстроіў, ён падзяліў чалавечацкі род…
І, троху памаўчаўшы, дзед дадаў тонам дабраахвотнай уступкі:
— А можа й ня так. Вы-ж, маладзейшыя, ужо не прызнаіцё ні бога, казаў той, ні чорта… Можа і ня так, хто яго ведае…
А як, дзед, будзе далей? Ці паны назаўсёды ўжо астануцца?
Саўка троху змаўчаў, паправіў сетку. Лясьніцкі знаў ужо, што зараз пачне стары нейкую байку баіць, ужо прыладзіўся слухаць.
— Хто яго ведае, даражэнькі… Трудна сказаць, як, якім бокам павернецца ўсё… Калісьці, даўно-даўно, можа ў дзяцінстве яшчэ, чуў я байку адну на гэты прадмет. Многа я знаў гэтых баек — пазабываўся ўжо… Дык вось байка гэта пра Іваньку-Прастачка. Было гэта якраз тады, як ужо завяліся паны, як пачалі ганяць яны мужыкоў к сабе на работу. Ходзяць мужыкі, працуюць на тых паноў — паны сабе выгалянтаюцца, пукаюцца ад жыру, а самі мужыкі галодныя, халодныя — ня бачаць жыцьця, ня бачаць прасьвету. І так ужо прызвычаіліся, што перасталі й думаць аб лепшым жыцьці — ні быццам яго ня было, ні быццам справедку так богам паложана. — Бацькі нашы так жылі, дзяды так жылі, дык і нам, відаць, так жыць наканована. Але вось нарадзіўся ў тым краі хлапчук. Назвалі яго Іванька-Прастачок. Быў ён чэзлы такі, слабенькі, рос сабе цішком, ніхто яго ня бачыў, ніхто не чапаў. Так і вырас, стала яму ўжо гадоў з дваццаць. Паны яго не чапаюць, на работу ня