Перайсці да зместу

Старонка:Сьцежкі-дарожкі (1928).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Карла“ загаварыў нізкім, круглым і троху сіпаватым голасам. Слова ад слова ён адлучаў невялічкай, ледзь прыметнай паузай.

— Вы, здаецца, інтэлігентны чалавек, а гаворыце відочнае глупства… Вы страшэнна мяне насьмяшылі (а тымчасам на твары ані сьледу ўсьмешкі)… Вы хочаце, каб я аддаў кавалак зямлі толькі затым, што недзе нехта пусьціў на вецер ні на чым не ўзгрунтаваную чутку… Вы разумееце, як гэта недарэчна і сьмешна…

Ён нарыхтаваўся ісьці. Тады ня вытрымаў ужо стары Лявон.

— Паночку! Дык нам-жа ня змога ўжо… Кожны-жа год плоцім гэткія грошы…

— Я тут ні пры чым… Скажэце там сялянам, каб пасьпяшаліся з грашмі, бо да мяне купцы ўжо прыходзяць, я прадам каму-небудзь другому…

І пайшоў к сабе ў пакоі…

— Паночку! — справіўся крыкнуць яшчэ Лявон. Але той не зьвярнуў увагі.

Дзед Лявон моўчкі пачаў надзяваць шапку. На валасатым твары яго неяк сьмешна перамяшалася злосьць з тупым неўразуменьнем, Гледзячы некуды ў пусты прасьцяг, ён прагаварыў ціхім голасам, здушаным злосьцю, адчаем, дакорам, крыўдай — цэлаю плоймай раптам ахапіўшых яго пачуцьцёў:

— Трэба было прасіць… прасіць трэба было…

Лясьніцкі зразумеў, што гэта ў яго бок закід, хацеў быў ужо спрачацца, але Аксэнта яго папярэдзіў.

— Што ты ўпросіш у гэткае сьцервы… Толькі сябе зьняважыш…

Лявон згадзіўся, Ён сказаў быў, відаць, толькі затым, каб на кім-небудзь спагнаць сваю злосьць. Потым, ідучы дамоў, ён ужо лаяў праклятага „Карлу“. Лаяў ён з смакам — сур‘ёзна, станоўка, лаяў без перапынку, адно за адным навязваючы ў бесканцовы ланцуг самыя адборныя, самыя жорсткія словы. Лясьніцкі з Аксэнтам слухалі-слухалі, трывалі-