з вас загадзя не нарабіў трывогі, мы пры мушаны часова і вас затрымаць.
Тут выступіў насільшчык:
— Нас затрымліваць і пільнаваць няма чаго. Пасьля таго, як мы адлупцавалі свайго пана, мы ўжо ня маем дарогі назад. Мы будзем з вамі заадно.
Праз некалькі хвілін цясьніна ізноў прыняла свой звычайны выгляд. Нішто ня сьведчыла аб тым, што тутака толькі-што падземная галота дала бамбукоў самому мандарыну.
А далёкі грукат бойкі ўсё набліжаўся з поўдня. Вось пацягнуліся і галоўныя масы мукдэнскага войска, з коньмі, з артылерыяй. Яны ішлі да цямна. А калі сьцямнелася, выпаўзьлі з нораў нашыя „Чырвоныя пікі“ і пачалі нешта падрыхтоўваць. Падпілавалі некалькі дрэў наверсе, набралі рознага ламачча. Відаць, і насельніцтва ведала, дзеля чаго гэта робіцца, і старанна дапамагала.
Вось далёка наперадзе загрукаталі стрэлы. Разам з гэтым заварушыўся і ўвесь народ, — і ў адзін момант самае вузкае месца ў цясьніне было завалена дрэвамі і ламаччам. Нават мандарынаў паланкін спатрэбіўся.
А там далей ужо заварылася каша. За некалькі кілёмэтраў адсюль, у такім-жа вузкім месцы войска напаролася на барыкаду, за якой было чалавек 300 „Чырвоных пік“, а чалавек 500 разьмясьцілася наверсе, на бе-
49