Перайсці да зместу

Старонка:Сьлёзы Тубі (1930).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Ну, як? — зьвярнуліся да яго.

— Усё добра. Прывёў яшчэ 9 чалавек з цясьніны Кой-Фу. Рэшта насельніцтва таксама гатова дзейнічаць.

Праз некаторы час пачалася агульная нарада. З прамовай выступіў „цвыркуншчык“. Чалавек 400 народу згуртавалася навакол і падрыхтавалася слухаць.

— Таварышы! — пачаў прамоўца. — Прышоў час, калі нашы „Чырвоныя пікі“ могуць нанесьці рашучы ўдар ворагу. Я толькі-што прышоў адтуль. Паўночныя бандыты разьбіты, яны ўцякаюць ад рэволюцыйнага войска. Праз дзень-два прыдуць нашыя вызваліцелі. Трэба дапамагчы ім, ударыць у тыл адыходзячаму войску. Ці гатовы вы на гэта?

— Гатовы! Даўно чакаем гэтага часу! — загукалі навакол.

Далей прамоўца высьветліў становішча падрабязна. Потым абмеркавалі плян, вызначылі, калі, што і як рабіць. Кожны атрымаў заданьне, умовіліся, як трымаць сувязь і г. д.

Праз гадзіны тры сход растаў і зьнік, нібы яго зусім ня было. А навакол, як і раней, панавала ціхая, цёплая, цёмная ноч.

На ўсходзе ўжо засьвятлелася, калі Шы-Ку-Ан са сваімі таварышамі падыходзіў да дому. З імі было яшчэ 16 чалавек чужых таварышоў. На ўвесь атрад было дадзена

45