гэтыя цвыркуны і былі акторы: яны біліся між сабою лепш за нашых барцоў у цырках.
Хоць не такі быў час, каб цешыцца цвыркунамі, але гледачоў не бракавала. Кітайца хлебам не кармі, але толькі пакажы бойку цвыркуноў. А тутака якраз і чалавек трапіўся добры: нават грошы ня браў за глядзеньне.
Апрача таго, ён быў чалавек бывалы і дасканала ведаў усё, што робіцца на сьвеце, асабліва ў сучасны момант. Ён казаў, што мукдэнцы — ворагі народу, што яны прадаліся „ін-чуй-цза“ („заморскім чарцям“, эўропэйцам), што толькі кантонскае войска стаіць за народ, што ўсе павінны дапамагаць яму, асабліва цяпер, калі мукдэнцы ўцякаюць. А самае галоўнае — тады абрэжуць багатых і падзеляць зямлю паміж беднякамі.
Няма чаго казаць, як слухала ўся гэтая галота такую гаворку, асабліва наконт зямлі.
— Эх, каб атрымаць зямлі крокаў на 30! — марыў гаспадар, які меў 2 крокі зямлі.
На другі дзень прышлы чалавек зьнік, а разам з ім Шы-Ку-Ан і яшчэ восем хлапцоў.
∗
∗ ∗ |
Стаяла ноч. Цёплая, ціхая і цёмная. Ваколіцы спалі. Спалі і цясьніны, запоўненыя белым туманам. Нідзе ніводнай душы. Зрэдку забрэша сабака.
43