Перайсці да зместу

Старонка:Сьлёзы Тубі (1930).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Асьцярожна ўстаў Шы-Ку-Цзян, захапіў нож, спусьціўся ўніз, потым узьлез наверх. Неба было яснае, ціхае, але недзе нешта грукала, нібы граматы. Вось і плянтацыя Бай-Цзы, вось і хата яго. Нават акно расчынена.

Стары добра ведаў тут кожны крок. Ён абмінуў і сабак, і вартаўнікоў. Успоўз на ганак, сеў на парозе, распрануў кофту і… спароў сабе нажом жывот…[1].

III. Чырвоныя пікі

Калі раніцою Бай-Цзы адчыніў дзьверы, ды напароўся на Шы-Ку-Цзяна, то пачаў лаяцца:

— Ты чаго гэта сюды забраўся? Чаго табе тут трэба? Я цябе ня клікаў! Пашоў прэч, сабака!

А калі выявілася, што Шы-Ку-Цзян мёртвы, дык Бай-Цзы яшчэ болей раззлаваўся:

— Ах, паганы! Вось што надумаў! Гэта, каб не плаціць доўгу! Усяго ад іх чакаць можна!

Прышоў мясцовы прадстаўнік улады, зьявіліся сьведкі. Усё-ж такі для Бай-Цзы справа была няпрыемная: адчувалася, што ён меў да гэтага дачыненьне. Але з формальнага боку


  1. Такая „помста“ ў Кітаі — звычайнае зьявішча.

40