Перайсці да зместу

Старонка:Сьлёзы Тубі (1930).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

фабрыка гэта была ні больш, ні менш, як звычайная пуня, але і гэта ня кожны гаспадар мог мець.

Роўнымі шэрагамі цягнуліся чайныя кусты, вышынёю ў 1—1½ мэтры, падрэзаныя, падчышчаныя, падвязаныя. Аніводнай непатрэбнай зёлкі не расло пад імі: усё было начыста выпалана.

Надыходзіў час першага збору чайнага лісьця. Гэты збор дае найлепшы гатунак; далейшыя 2-3 зборы даюць усё горшую і горшую гарбату. І галоўнай думкай Бай-Цзы была: каб толькі не перашкодзіў дождж. Нават уначы ўставаў ён, выходзіў на двор і трывожна пазіраў на неба: ці не пагражаюць хмары.

У гэты дзень цясьніна апусьцела. Усе жыхары, ад малога да вялікага, працавалі на плянтацыі Бай-Цзы. Толькі Шы-Ку-Ан павінен быў ляжаць дома, бо яму балелі пяты. Але Бай-Цзы быў нават рады гэтаму, бо ня любіў таго Шы-Ку-Ана, які заўсёды псаваў музыку ды баламуціў народ. Праз яго і стары Шы-Ку-Цзян, бацька Шы-Ку-Ана, цярпеў; Бай-Цзы заўсёды чапляўся за яго і стараўся шкодзіць. Сотні людзей з бамбукавымі кошыкамі рассыпаліся на плянтацыі. Пасьля сябе яны пакідалі голае гальлё, а лісьцё нясупыннай чарадой лілося на „фабрыку“ і сыпалася ў кучу, а там ужо чакалі

36