Гэта старонка была вычытаная
У ЦЯСЬНІНЕ
I. Суд мандарына
З паўночнага берагу Ян-Цзы[1] цячэ невялічкая рачулка, настолькі малая, што ў сухую пару кожны хлопчык праз яе пераскочыць. Але-ж затое пасьля дажджу яна павялічваецца ў некалькі разоў, раптоўна ўздымаецца, раве і нясецца так, што зносіць усё на сваёй дарозе.
У працягу гадоў яна працерабіла сабе ў лёэсе[2] рэчышча, мэтраў 150 глыбіні, і стварыла цясьніну са стромкімі, як муры, берагамі. Цясьніна вілася, нібы зьмяя, то пашыраючыся ў досыць шырокую даліну, то сьціскаючыся ў шчыліну. А з бакоў падыходзілі новыя цясьніны, створаныя меншымі раўчакамі. Усё гэта складала цэлую сетку калідораў, блытаных, цёмных, нябачных зьверху. Толькі ў некаторых мясцох можна было
- ↑ Галоўная рака Кітаю, каля 6.000 кілёмэтраў даўжыні. Поўная назва яе — Ян-Цзы-Цзян, што азначае „Блакітная“.
- ↑ Лёэс — вельмі мяккая, тонкая глеба жаўтаватага колеру.
27