∗
∗ ∗ |
Па-над джунглямі[1] стаяла ноч. Магутны Ганг імчаў свае чорныя хвалі.
На пакатым беразе пад купай бамбуку сядзеў Сідры. Абсталявалі яго па-царску: сядзеў ён на белай пасьцілцы, ля яго былі розныя смачныя рэчы, такія, якіх ён ня толькі ніколі ня еў, але і ня бачыў: і шакаляда, і пірожнае, і пернікі, і розныя цукеркі, нават цацкі.
Толькі, каб ён ня ўцёк зарана, яго прывязалі да дрэва.
Яго абавязкам было ня спаць і варушыцца. Дзеля гэтага яго ўдзень здорава накармілі і прымусілі выспацца,
За некалькі крокаў разьмясьціліся Блэнсдорф і яго слуга, а побач Асан.
Пацягнуліся хвіліны. Ноч паглыблялася, Далёка ззаду пачуліся галасы зьвяроў. Паступова ўздымаўся месяц.
Час-ад-часу Асан моцна шаптаў:
— Сідры, ня сьпі! Сідры, варушыся! Пабразгай. Скажы што-небудзь. Ня бойся, мы тутака і г. д.
Гадзіны са тры хлопчык добра трымаўся, але потым пачаў дзюбаць носам.
Месяц зусім асьвятліў раку. Вось пасярэдзіне сярод срабрыстых струменяў нешта плюхнулася і зачарнелася.
- ↑ Зарасьнік, пушча ў Індыі.
24