Перайсці да зместу

Старонка:Сьлёзы Тубі (1930).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

няпрыемная гісторыя: прыехаць з такога далёку і нават ня бачыць кракадзіла. Усёроўна, што быць у Рыме і ня бачыць папы.

— Праўда, кракадзілаў цяпер стала значна меней, — тлумачыў Гопкінс: — але ўсё-ж такі досыць. Толькі яны вельмі асьцярожныя зрабіліся. Нават на цялё ці авечку ня ідуць. Толькі супроць дзіцячыны ўстрымацца ня могуць.

— Уяві толькі сабе, — з захапленьнем казаў Блэнсдорф, — якія вострыя пачуцьці можна перажыць, калі ведаеш, што ад цьвёрдасьці тваёй рукі і вернасьці вока залежыць жыцьцё чалавека.

— Ну, якога там чалавека, — усьміхнуўся Гопкінс.

— Але ўсё-ж такі сачыць, як набліжаецца, як пагражае праглынуць, — і вось раптам ты зьяўляешся збаўцам. Ня кожнаму гэта здараецца. Шмат хто пазайздросьціць мне, калі вярнуся ў Лёндон.

— Так, паляваньне цікавае, — роўнадушна згадзіўся Гопкінс.

Увайшоў слуга і данёс, што прывялі некалькі дзяцей.

— Нават некалькі? — абрадваўся госьць.

Дзяцей было 8 чалавек. Кожны бацька жадаў, каб яго дзіця абралі, і скоса пазіраў на конкурэнтаў…

„Шчасьліўцам“ зьявіўся Сідры…

22