Перайсці да зместу

Старонка:Сьлёзы Тубі (1930).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Асан недаўменна паглядзеў на яго.

— Эх, шкада, што ня маю! — адазваўся другі: — заробак добры і лёгкі.

— Што такое вы кажаце? Не разумею, — прамовіў Асан.

— Ня чуў? — запытаўся адзін з рабочых: — вось зірні, — і ён паказаў на газэту, прылепленую да сьцяны.

— Я ня ўмею чытаць.

— Ну, дык я прачытаю, — сказаў адзін з рабочых, і прачытаў наступнае:

„Патрабуюцца здаровыя, кормныя дзеці для прынады пры паляваньні на кракадзілаў. Будуць зьвернуты ў цэласьці“[1].

Спачатку Асан усёроўна ня мог уцяміць, у чым тут справа. А калі яму растлумачылі, дык ён проста плюнуў ды пашоў назад. Але пакуль ён ішоў дадому, ён пачаў разважаць аб гэтым і мала-па-малу справа пачала здавацца яму не такой ужо бяссэнснай, як на першы погляд.

Па-першае, кожны паляўнічы і сам заўсёды рызыкуе сваім жыцьцём; аднак-жа ўсе, у тым ліку і сам Асан, не адмовіліся-б, калі-б здарыўся добры выпадак, Значыцца, яго сын будзе рызыкаваць ня болей за кожнага паляўнічага. А калі прыняць пад увагу, што ангелец будзе добра ўзброены, і, апрача


  1. Факт сапраўдны. Абвяшчэньне ўзята слова ў слова.

20