Перайсці да зместу

Старонка:Сьлёзы Тубі (1930).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вышлі на бераг, падалі настаўніку каменчыкі. Падаў і той хлопчык, але…

— Ня той! — зароў настаўнік. — Ці ты сьляпы, ці што? Ды я цябе навучу добра глядзець.

І па цёмнай сьпіне хлопчыка адбіўся спачатку белы, а потым чорны шрам.

Заліўся хлопчык сьлязьмі, а сьледам за ім і Тубі.

— Чаго-ж ты, дурань, равеш? — зьвярнуўся да яго настаўнік.

Але ня мог Тубі сказаць, што гэты ўдар яго таварыш атрымаў праз яго, Тубі.


∗   ∗

Навука ішла. Шмат тыдняў, месяцаў.

Каменчыкі кідаліся ўсё глыбей і глыбей. Потым яны рабіліся ўсё меншыя. Потым сталі кідаць чарапашкі, якія так цяжка было разглядзець у вадзе.

А разам з цяжкасьцю заданьняў часьцей сыпаліся бізуны.


∗   ∗

Скончылі „першую клясу“, перайшлі ў другую. Трэба было навучыцца як мага болей пратрымацца пад вадой.

Выехалі на лодцы ў мора. Спусьцілі якар, а да яго прывязалі кошык. Трэба было ад-

 

11