Скончыўшы гэту прыповесьць, Іісус Хрыстос дадаў: „Так і Айцец Мой нябесны абыдзецца з вамі, калі ня выбачыць кожны з вас, ад сэрца свайго, брату свайму грахоў яго».
38. Аб судзе царкоўным і малітве грамадзкай.
Мат. XVІІІ, 15—20.
Іісус Хрыстос так навучаў Сваіх вучняў: „Калі саграшыць супроць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам—на—сам: калі паслухае цябе, дык ты здабыў брата свайго. Калі ж не паслухае, дык вазьмі з сабою аднаго ці двох сьведкаў; калі-ж і іх не паслухае, скажы Царкве; а калі і царквы не паслухае, дык хай будзе для цябе, як паганін і мытнік. Узапраўды кажу вам: што вы зьвяжаце на зямлі, тое будзе зьвязана на небе, а што разьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана на небе“.
Таксама кажу вам, што калі двое з вас згодзяцца на зямлі прасіць аб якой—колечы патрэбе, дык усё, чаго-б яны ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго нябеснага. Бо дзе двое ці трое зыйшліся ў імя Маё, дык я там сярод іх“.
39. Грэшніца перад судом Іісуса Хрыста.
Іоан. VIII, 1—11.
Падчас сьвята „кушчаў“,[1] або палатак, Іісус Хрыстос быў у Ерусаліме і вучыў народ. І вось аднаго разу кніжнікі і фарысэі прыводзяць да Яго ў храм жанчыну, злоўленую на чужаложстве. Паставіўшы яе пасярэдзіне, яны сказалі Іісусу Хрысту: „Настаўнік! гэта жанчына злоўлена на чужаложстве. Закон Майсея загадвае пабіваць гэтакіх каменьнем. Ты што на гэта скажаш?“ А казалі яны гэта спакушаючы Яго, каб знайсьці што-колечы дзеля абвінавачаньня Яго. Гасподзь, нічога не адказваючы, нагнуўся нізка і пачаў нешта пісаць пальцамі на зямлі. Але яны не пе-
- ↑ На ўспамін 40-гадовага падарожнічаньня яўрэяў у пустыні Сінайскай.