Перайсці да зместу

Старонка:Сын вады (1928).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

шыпоў! Нават дзеля гэтага хацелі вярнуцца назад, але Манг хутка вывеў усіх на шырокую сьветлую паляну, дзе ўжо натрапілі на ягады, падобныя да нашай маліны.

Пакуль жанчыны зьбіралі ягады, Манг, як адказны начальнік атраду, адышоў далей, каб паглядзець, ці няма якой-небудзь небясьпекі. Прайшоўся ў кірунку да сярэдзіны вострава, павярнуў направа, — і раптам заўважыў, што над лесам уздымаецца дымок.

Ля вогнішча былі відны постаці людзей.

Манг спыніўся і задумаўся. Што рабіць? Ці бегчы назад, папярэдзіць жанчын і ўцякаць разам з імі, ці спачатку даведацца, што там такое? Нарэшце, ён выбраў апошняе, бо сорамна было ўцякаць нямаведама ад чаго. І ён пачаў красьціся наперад.

Доўга ён пасуваўся, як цень, пакуль убачыў прасьвет, праз які ўжо было відаць вогнішча і постаці людзей. Потым лёг на зямлю і пачаў паўзьці. Праз некалькі хвілін ён ужо мог разгледзець чатырох мужчын, якія сядзелі ля вогнішча на беразе ручая. Гэта і былі „о́на“.

 

92