Перайсці да зместу

Старонка:Сын вады (1928).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вось і Магелянава пратока. Дзяўчына пазнала месцы, дзе яна нядаўна праяжджала. Яна думала, што яны тутака будуць чакаць параходу, але Манг накіраваўся далей на поўдзень. Паненка пачала паказваць, каб ён спыніўся. Манг паслухаў яе, прыпыніў човен, пастаяў, а далей што?

Дзяўчына рознымі спосабамі пачала тлумачыць, што тутака павінен ісьці параход і што трэба пачакаць яго. Манг прыслухаўся, прыгледзеўся, заматаў галавой, што ніякага параходу няма, і накіраваўся далей. Дзяўчына заспрачалася, раззлавалася, расплакалася, адным словам, адбылася „сямейная сварка“.

Манг ня ведаў, што рабіць. Ізноў спыніліся, пастаялі. Дзяўчына напружана глядзела ва ўсе бакі і, здавалася, чакала, што вось-вось зьявіцца карабель.

Манг сядзеў і чакаў, што будзе далей.

— Як-жа-ж тутака стаяць? — пачаў ён тлумачыць ёй пасвойму: — Можа кану белых зьявіцца праз месяц?

Але гэтых слоў яна не магла зразумець. Яна ведала толькі, што гэта апошняя надзея сустрэць карабель. Калі яны ад’едуць ад гэтага гасьцінцу, дык, можа, ніколі ўжо ня сустрэнуць.

Пачакаў крыху Манг і зноў пасунуўся. Ізноў дзяўчына запротэставала.

Манг, як толькі мог, пачаў тлумачыць і паказваць, што стаяць тутака нельга, што трэба спыніцца там, і што яны вернуцца сюды, каб чакаць парахода.

Яна і сама добра ведала, што стаяць тутака ўвесь час немагчыма, але чаплялася за надзею, як тонучы за саломіну. А можа праз хвіліну зьявіцца параход? А што, калі ён пакажацца тады, калі яны толькі што ад’едуць адсюль?

Правалаводзіўшыся такім чынам з гадзіну, паехалі ўсё-ж такі далей. Яна хацела прыпыніцца дзе-небудзь тутака, недалёка,

 

86