падае на альпагоў, гуанакаў, ламаў і іншых кордылерскіх жывёл, сьпіхваючы іх у бяздоньне[1].
Кондор ляжаў, распасьцёршы свае чорныя з белымі канцамі крыльлі. Крэпкая кручкаватая дзюба, сьціснутая з бакоў, была адчынена і адтуль высоўваўся востры язык. Асабліва няпрыемны выгляд мела шыя, голая, мяснога колеру, з чырвонымі зморшчкамі скуры па бакох, а ля галавы нейкія жмуты ні то пер’я, ні то поўсьці.
Амыўшы раны лёдавай вадой, Тойдо зусім стаў бадзёрым, і яны весела павалаклі сваю здабычу да дому.
У гэты-ж самы вечар, пры сьвеце вогнішча, адбылося ахвяраваньне. Прывязалі каменьні да ног кондора, каб ён пайшоў на дно, паднялі на рукі, і Кос, нібы жрэц, сказаў прамову:
— Дух вадзяны! Уладар мора! Ня скрыўдзі бедных людзей, дазволь нам пакарыстацца з тваёй гаспадаркі. А ў знак нашай пашаны да цябе прымі ад нас гэтага цара птушак, якога мы здабылі, рызыкуючы сваім жыцьцём.
Цікава і жаласна было глядзець, як гэтыя дзеці прыроды рабілі сваё першабытнае набажэнства. Твары выглядалі сур’ёзна, урачыста, кожны адчуваў, што адбываецца вялікі момант, ад якога залежала іх далейшае спакойнае жыцьцё. Вакол сурова стаялі чорныя скалы, вада была таксама чорная, таемная; агонь адбіваўся ў ёй, асьвятляў ля берагу, але за некалькі крокаў было яшчэ больш таемна і жудасна. Вось заварушылася падводная лісьце: некалькі крабаў падпаўзьлі, каб
- ↑ Гуанако — падобна да альпагі, толькі поўсьць кароткая (апрача жывата). Лама — крыху нагадвае вярблюда, толькі значна меншая; яна служыць заместа коняй. Кордылеры — самыя вялікія горы (14.000 клм. даўжыні) па заходняму берагу абедзьвюх Амэрык.
77