VI.
На другі дзень. — Мярцьвяк. — Манг у капітанскім адзеньні. — Пабудова лодкі. — Ад’езд. — Параход прайшоў міма. — Катастрофа. — Перад тварам сьмерці. — Пакінутая стаянка.
Манг прачнуўся рана і спачатку нават зьдзівіўся, убачыўшы новага чалавека. Хоць ён зараз-жа і прыпомніў усё, што адбылося ўчора, але ўсё-ж такі неяк дзіўна было і ня верылася, што гэта праўда. Вельмі ўжо нязвычайная гісторыя.
Але довад быў перад вачыма. Дзяўчына спала моцным сном на яго скуры, падагнуўшы пад сябе свае „блакітныя“ ногі. Сьветлае адзеньне, сьветлыя валасы, бялюткі, тонкі твар, — усё гэта пераконвала, што перад ім знаходзіцца сапраўды нязвычайная істота, блізка што боская. Праўда, даўно ўжо мінулі тыя часы, калі дзікуны лічылі белых за багоў, цяпер ужо наадварот — лічаць іх за чарцей. Але нашы фуіджынцы жывуць у такіх умовах, што ня мелі шчасьця, — або няшчасьця, — сустракацца з белымі і хоць ня лічылі іх за багоў, але павагу адчувал вялікую. Прынамсі тыя, каму не траплялася мець з белымі стасункаў.
І Мангу прыемна было даглядаць і ахоўваць пекную „белую птушку“. Ён зараз-жа пабег шукаць ёй (зразумела, і сабе самому таксама) спажывы. Ён хутка налавіў сваіх звычайных чарапашак ды сьлімакоў і пайшоў быў назад. Але праз некалькі крокаў спыніўся, як укопаны: на вострым камені ля-
56