Перайсці да зместу

Старонка:Сын вады (1928).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

значыцца, жывая. Потым з горла яе вырваўся нібы ўздых, нібы вада; дзяўчына заварушылася, яшчэ мацней застагнала і пачала трасьціся, як у трасцы.

Манг і сам тросься ад холаду і вельмі шкадаваў, што няма сухога, цёплага прытулку.

Тады ён рашыў пашукаць, ці ня знойдзецца які-небудзь зручны куток. Бура і дождж ня спыняліся, але шэрань рабілася цямней: відаць, надыходзіў вечар. Манг хутка пабег да ўзвышшаў. Там далей відаць былі нават скалы. Ён бегаў узад і ўперад, заглядаў ва ўсе куткі, але нічога добрага не знаходзіў. І толькі варачаючыся назад, недалёка ад таго месца, дзе ён раней сядзеў, заўважыў ён больш-менш прытульны куток.

Гэта быў абрыў з невялікім паглыбленьнем у сярэдзіне, але-ж затое добра забаронены з мора ад ветру і дажджу. Дзякуючы таму, што дождж ішоў ад мора на ўскос, сухая мясьцінка яшчэ болей павялічвалася. Але ўсё-ж такі там не магло зьмясьціцца больш за аднаго чалавека.

Манг пабег, узяў дзяўчыну і перанёс яе ў гэты куток. Яна ўся дрыжала і часам казала нешта незразумелае. Тымчасам цямнела ўсё болей і болей. Паўстала пытаньне аб агні Але, як яго здабыць?

Калі Манг быў адзін і захапіўся майстраваньнем лодкі, ён згодзен быў лепш пацярпець, чымся ахвяраваць час на здабычу агню. А цяпер і самаму холадна, і непагадзь, і выратаваная дзяўчына на руках.

Ён пільна агледзеўся навакол. Абрыў ня быў голай скалой. Наверсе расьлі дрэвы, хмызьняк; вытыркаліся сухія карэньні, унізе было сухое лісьце, трава, сухія галінкі, — адным словам, умовы больш-менш спрыяючыя. Трэба толькі было высячы агонь.

 

51