з іх ня быў падобны на другога, але ўсе разам стваралі ўражаньне казачнага гораду. Усе яны ўздымаліся сьцяной, ад некаторых выступалі ў ваду нібы ганкі, а вышэй бальконы. Уздымаліся цэрквы, вежы, вышынёю ў два кілёмэтры; верхавіны іх зьзялі на сонцы сваім адвечным сьнегам, а па бакох спаўзалі сінія ледавікі.
На рагу дзьвюх вуліц, з вышыні дзесяціпавярховага дому падаў вадаспад. Па дарозе вада рассыпалася ў пыл і грала на сонцы ўсімі колерамі. А на процілеглай чорнай сьцяне вызначалася вясёлка.
Гэтыя блазны могуць нарабіць вялікай бяды.
Чароўны, казачны горад, толькі жыхароў ня відаць. Апрача лодкі Тойдо, нідзе аніводнага чалавека. Але вось высока на выступе-бальконе аднаго гмаху паказаліся дзьве бела-шэрых постаці, а побач з чорных дзірак вокнаў выглядаюць яшчэ шмат белых дзяцей. Ці не жыхары вышлі палюбавацца добрым надвор’ем?
9
