Перайсці да зместу

Старонка:Сын вады (1928).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Што! — гыркнуў пан і стукнуў кулаком па стале. — Хіба я ня бачу, што ты ідзеш з пустымі рукамі? — і ён ізноў стукнуў кулаком так, што шклянкі зазьвінелі.

Падскочыў старшы служачы:

— Выбачайце, пан! Чым, пан, нездаволены?

Манг падышоў да стала.


Манг падышоў да стала.

— Што-ж гэта ў вас робіцца? — зароў той. — Паназьбіралі малпаў са ўсяго сьвету, а служыць не навучылі: ідзе з пустымі рукамі і адмаўляецца, калі яму загадваюць. Гэта-ж…

Ледзь уціхамірылі яго. Але да службовай дзейнасьці Манга далучылася новая пляма…

Манг падышоў да стала Грэт і пакланіўся. Абодвы мужчыны сталі пільна прыглядацца да яго.

— Дык вось які ён! — прамармытаў ваенны.

— Ну, як жывеш, Манг? — пачала Грэт: — як ідзе служба?

— Дзякую, міс. Служу, як магу.

— А я цяпер ужо ня міс, а містрыс[1]. А гэта мой муж, капітан ваеннага карабля.

— Відаць, такі ўжо лёс твой, сястрыца, што галоўныя моманты твайго жыцьця зьвязаны з капітанамі.

— Дзякую за параўнаньне! — незадаволена буркнуў муж.

  1. Міс — паненка, містрыс — пані.
 

104