Перайсці да зместу

Старонка:Сын вады (1928).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

X

Праз чатыры гады.

(Пасьляслоўе)

На аднэй з лепшых вуліц Лёндону стаіць пышны рэсторан „Космополіт“.

Шмат людзей спыняецца ля вакон, каб падзівіцца на пышнае, багатае абсталяваньне, асабліва-ж на тых людзей, што абслугоўваюць рэсторан. Сярод сотні офіцыянтаў нельга ўбачыць і двух, якія-б належалі да аднэй нацыі: кожны з іх зьяўляецца прадстаўніком асобнай нацыі. Здаецца, увесь сьвет сабраўся, каб служыць ангельскаму капіталу. Ня толькі беднаму, але сярэдняму чалавеку нельга было думаць навясьціць гэты палац, дзе адна жабіна лапка каштавала два рублі.

Але, ня гледзячы на гэта, народу заўсёды было поўна.

Кожную хвіліну бясшумна пад’яжджалі аўтомобілі і адтуль выходзілі вясёлыя, шчасьлівыя людзі. Вось пад’ехала кампанія з двух маладых мужчын і жанчыны. Адзін з мужчын быў цывільны, у цыліндры, з моноклем, другі — у форме флёцкага ваеннага афіцэра. Жанчына была прыгожая, гадоў 22-х, з тонкім далікатным тварам і блакітнымі вачыма.

Яны ўвайшлі ў сярэдзіну і спыніліся ў вялікай залі, дзе на эстрадзе выступалі нейкія афрыканскія танцоркі, а музыка даносілася аднекуль зьверху. Навакол гула гаворка, час-ад-часу раздаваліся стрэлы коркаў з бутэлек.

 

102