Старонка:Сынтэза беларускае гісторыі.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нясла ў Беларусь рэлігійную вайну. Гэта вайна нішчыла ўсе сілы народу. Побач з гэтым пачаліся польскія ўплывы на беларускую шляхту і магнатаў. Гандаль і прамысловасьць заняпалі, сялянства, дзякуючы ўзросту шляхоцкіх прывілеяў, трапіла ў поўную залежнасьць ад паноў. Беларуская мова ўступала паступова месца польскай або лацінскай.

Аднак, калі вышэйшыя слаі насельніцтва паддаваліся полёнізацыі, дык сялянства і ў значнай ступені мяшчаства ўпорыста баранілі свайго права на самастойнае рэлігійно-нацыянальнае жыцьце.

Калі Беларусь трапіла пад Расею, у ей пачалі ўвадзіцца расейскія парадкі. Расейскі рэжым змагаўся з палітычнымі ўплывамі апалячанай шляхты, палітыкуючым каталіцызмам, аднак, кажа праф. Доўнар-Запольскі:

”Гэта барацьба вялася няўдала, груба і несыстэматычна. Расейскі ўрад амаль да 60 гадоў дрэнна разумеў, што ен мае справу з беларускім краем. Ен не дагадваўся, ды па сутнасьці кірунку сваей палітыкі і ня мог аперціся на дэмакратычныя элемэнты: на сялянства і мяшчанства. Дзеля гэтага, як ні дзіўна, полёнізацыя і пад Расеяй мела вялізарныя поступы, бо расейскі ўрад пасьпеў адтаўкнуць ад сябе ўсе тыя элемэнты, якія адзначаліся беларускім нацыянальным духам”.

Гэткая палітыка зьнеахвоціла да сябе Беларусаў і таму яны, імкнучыся да вызваленьня ад расейскага рэжыму, прймалі актыўны ўдзел у паўстаньнях 1831 і 1863 гг.

Характарызуючы асновы гаспадарственнага і сацыяльнага ладу Беларусі, праф. Доунар-Запольскі піша гэтак:

”Найдаўнейшы пэрыяд гісторыі Беларусі характарызуецца панаваньнем дэмакратычных ідэяў у сацыяльным і гаспадарственным ладзе. Найвышэйшую ўладу мела веча, якое выбірала князёў. Клясавага падзелу ня было, панавала ідэя роўнасьці.

Гэткі парадак існаваў да пачатку XVI ст., калі дыферэнцыя сацыяльных клясаў, ішоўшая з Польшчы і этнаграфічнай Літвы, падзяліла беларускае грамадзянства на тры клясы: шляхту, мяшчанства і сялянства. Гаспадарственны лад Беларуска-Літоўскае дзяржавы праф. Доунар-Запольскі характарызуе, як рэспубліканскі, з выбіраным на ўсе жыцьце прэзыдэнтам, званым вялікім князем, гаспадаром. Гэты лад вытварыўся шляхам рэволюцыі даўнейшага вечавога парадку. На гэтыя дэмакратычныя парадкі Беларусі зьвярнуў вялікую ўвагу расейскі рэжым. У Б. {{|расейскай|расейскай|Расейскай}} імпэрыі ня было правінцыі, да якой урад аднасіўся-бы гэтак варожа, як да Беларусі. Расейскі ўрад зьліквідаваў дасюльнешняе школьніцтва і ўзамен фактычна ня даў нічога. Гэткія меры расейскага ўраду спрычыніліся да далейшае полёнізацыі беларускае інтэлігенцыі, бо