ня выяўлены, і ніколі ня могуць стаць аканчальнымі, а прырода — найцікавейшая кніга, якая разгорнута перад вачыма кожнага з нас (Т. Гушча). Чытаць гэту кнігу, умець адгадаць яе шматлучныя напісы — хіба-ж гэта ня ёсьць шчасьце? (Т. Гушча). Я памру — маладым, пажылым ці старым, але факт той, што я памру, бо я, як і ўсё, што мае ў сабе пачатак жыцьця, падлягаю сьмерці; бо ўсё на сьвеце, толькі што зарадзіўшыся для жыцьця, ужо мае ў сабе адзнакі і пячаць сьмерці (Т. Гушча).
|
Калі асеньнія навіны |
Задачка 25-ая. (Для паўтарэньня). Разабраць паводле сынтаксічнага складу наступныя прыклады.
Іх жыцьце, праўда, няцікава, пра іх нідзе ня ходзіць слава, аб іх гісторый не складаюць, пра іх і песень не сьпяваюць, апроч вятроў, што нудна ў плоце зімой, ў маркотнай адзіноце, халодны сьнег нясуць — ўзьдзіраюць і бедным людзям байкі баюць (Я. Кол.). І мне заўсёды горка стане, калі убачу на кургане пад шэрым прыкладам драўляным прыпынак вечны селяніна (Я. Кол.). Што ні кажы, а жыцьцё, ужо само па сабе, ёсьць радасьць, вялікае шчасьце, бясцэнны дар (Т. Гушча). Вуліца была роўная і шырокая. Амаль што не каля кожнае хаты ляжалі кучы бярвеньняў і гнілі, але нікому ня прыходзіла ў галаву палажыць кладачку хоць проці свае хаты, каб льга было прайсьці праз балота, у якім тапілася гэта вуліца (Т. Гушча). Адным словам, жыхарства гэтай вёскі выяўляла сабою праўдзівых дзяцей лесу, якія як бы зусім яшчэ нядаўна асталяваліся тут ды толькі што пераходзілі ад аднае формы жыцьця да другое (Т. Гушча). Не пасьпеў гаспадар і варот прычыніць — чуе: стаў вол жаліцца аслу: „Паганае маё жыцьцё, братка асёл: пашанасьці, увагі ніякай