Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ты сьпішаш карысьць ад авечкі, а я — ад казы, а потым параўнуем“. Сын напісаў: „Авечка ня выдумная на корм; яна не патрабуе многа затрат і абходзіцца гаспадару нядорага“. Бацька тое самае напісаў пра казу. Сын перачытаў абедзьве запіскі і ня мог разабраць, якая жывёла лепшая: авечка ці каза. Тады зьвярнуліся да маленькае Волькі, каторая ўважна слухала. Тая адказала, што абедзьве лепей. — Тадорка! ці ты прадзеш? — Праду. — А дзе-ж тваё верацяно? — Віры яго знаюць! — „Стой-жа!“ думае лясьнік: „нідзе ты ня дзенешся: не ўцячэш з гэтай хвояй“, ды пазірае, што далей будзе. А чалавек, нічога не гаворачы, выпраг каня, прывязаў яго да канца калоды ды сказаўшы — „няхай жа будзе брыдка каню!“ — узяўся за аглоблі ды пацягнуў калоду. Лясьнік толькі галавою пакруціў ад нязвычайнага зьдзіўленьня. „Як ты думаеш, Базыль: ці ёсьць на сьвеце такі чалавек, каб панёс гэты дуб?“ — Базыль акінуў вокам дуб і, крыху падумаўшы, адказаў: „А пэўна, што ёсьць“. Я разгарнуў запіску ды прачытаў: „Таварыш! Заўтра, а шостай гадзіне ў вечар, прашу зайсьці ка мне перагаварыць аб вельмі важнай справе. З прывітаньнем да Вас А. Сьнежка“. Пад вялікімі ліпамі відаць была альтанка з плоскім зялёным дахам на сініх балясах і з надпісам: „Дом супачынку“. „Ня плач, Васілёк!“ упрашала Марылька: „я кашкі навару, я табе лялек нараблю і „катка“ засьпяваю“. І чуваць былі Васілёвы выкрыкі: „А я так ня хочу! Я хочу гэтак!“ Роднай матцы сэрца ў грудзях зьлёгка затраслося: „ці ня хоча аддаць у людзі?“ у думках праняслося. „Лажэмся!“ скамандаваў Алесь. Паківаў дзед галавою ды кажа: „Сынку, робіш ты ня тое!“ „Кінь камень!“ сказаў настаўнік. „Ну, а цяпер скажы нам“, спытаў настаўнік: „за што ты хацеў забіць птушачку?“ — „Гарыць лес“ з трывогай сказаў лясьнік, вышаўшы на двор і панюхаўшы паветра. „Скажы мне, дубе“, сказала чароціна: „чаму ты ня гнешся ад буры?“ — „Скажы мне, дубе, адкуль твая сіла? Скажы мне, чаму я такая слабая?“ — „О, гэта, сьнег, брат!“ дзядзька кажа: „цяпер зіма напэўна ляжа“.

Задачка 23-я. У наступных прыкладах залежную мову абярнуць у простую, а простую — на залежную.

Доктар параіў хвораму, каб ён, як толькі настане вясна, паехаў на вёску, дзе ёсьць сасновы бор. Татулька сказаў: „Я раскажу табе, сынку, які страх наводзіць леў на ўсё жывое“. На пытаньне: што лепей — авечка ці каза, дзяўчынка сказала, што абедзьве лепей. Гаспадар глянуў у вакно ды спытаў: „Хто там?“ Спытаўся воўк у сабакі: „Скажы, сабака, адкуль вы сабе яду бераце?“ „Людзі нам даюць“, адказаў сабака. „Мусіць, вы цяжкую службу людзям служыце?“ зноў спытаўся воўк. Дуб сказаў чароціне: „Ты баішся жыцьця, затым ты й слабая; усім ты хочаш унаравіць, змалку пры-