Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кідае хатку: „Ну, матулька, будзь здарова!“ ды цалуе матку. „Мама!“ крыкнуў праз сон невялічкі хлопчык, што спаў у калысцы: „Мама! Дзе мама?“ пытаўся ён.

Вывады. Мова, каторую аўтар ці тая асоба, што гаворыць, перадае ад імя другой асобы так, як тая асоба сама гаварыла, называецца чужаслоўем, або простаю мовай (Папалася лісіца ў пастку ды кажа: „Яшчэ ня позна, а давядзецца начаваць тут“).

Тая мова, што перадае толькі зьмест чужой мовы, называецца залежнаю (Папалася лісіца ў пастку ды кажа, што яшчэ ня позна, а давядзецца начаваць тут).

1) Звычайна (але не заўсёды) чужаслоўе стаіць у сувязі з словамі аўтара, з каторымі разам яны становяць від складанага сказу, зьвязанага спосабам простага незалежнага злучэньня.

Залежная мова падпара̀дкавана словам аўтара; яна зьвязваецца з імі злучнікамі „што“, „каб" і становіць даданы сказ, знач., яна зьвязана спосабам залежнага злучэньня, спосабам падпарадкаваньня.

2) Словы аўтара ў адносінах да чужаслоўя могуць займаць траякае палажэньне:

а) Словы аўтара могуць стаяць перад чужаслоўем (Прылажыў Сож вуха да зямлі ды кажа: „Бегма бяжыць і не стаміўся яшчэ“).

б) Словы аўтара могуць стаяць у сярэдзіне чужаслоўя, у якасьці як-бы пабочнага сказу („Ну, Алесь брат!“ за абедам кажа бацька сыну: „годзе бегаць дармаедам, красьці садавіну!“).

в) Словы аўтара могуць стаяць пасьля чужаслоўя („Будзь паслушна ты, дачушка!“ навучае матка).

Увага. 1) Часам аўтар прыводзіць у поўнай (літаральнай) форме і свае ўласныя словы, сказаныя з кім-небудзь у размове або самому сабе. У такім разе словы аўтара ў адносінах да другіх яго слоў у тэй-жа фразе разглядаюцца так сама, як чужаслоўе.

2) Аўтар можа прывесьці толькі частку чужой мовы (цытату), перадаць поўнасьцю надпіс, назоў кнігі ці чаго іншага,