Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дасьці працаваць, то будзеш на старасьць з торбай танцаваць“ будзе складана-залежны; калі-ж прапусьціць злучнікі „калі“, „то“, то гэты самы сказ абарачаецца ў складана-злучаны: „Ня хочаш з моладасьці працаваць — будзеш на старасьць з торбай танцаваць“.

2) Даданыя сказы служаць для паясьненьня якіх-небудзь часьцін асноўнага сказу. Яны то разьвіваюць зьмест дзейніка або выказьніка, якіх часам няма ў асноўным сказе, то дакладней азначаюць прымету якога-небудзь асобнага прадмета мовы, то выражаюць месца, час, прычыну, мэту, спосаб дзеяньня асноўнага сказу або умову, ад якой залежыць дзеяньне асноўнага сказу, або, нарэсьце, выражаюць такую прычыну, якая, з тых ці іншых акалічнасьцяй, не выклікае таго дзеяньня, якога можна было спадзявацца, уступаючы месца чамусь іншаму (хоць—да, але).

Кожнае значэньне даданага сказу выражаецца злучнікамі або іншымі злучальнымі словамі: „дзе“ найчасьцей азначае месца, „калі“ — час, „дзеля таго“ — прычыну і г. далей. Калі гэтых злучальных слоў няма, то складана-залежны сказ, як зазначалася вышэй, абарачаецца ў складана-злучаны сказ.

3) Паводле значэньня ўсе даданыя сказы можна падзяліць на азначальныя, дапаўняльныя, акалічнасьцёвыя (месца, часу, мэты, прычыны, спосабу дзеяньня), а дадана-прычынныя — на ўмоўныя і ўступальныя.

Але пры граматычным разборы важней за ўсё — гэта ўмець адрозьніць даданы сказ ад асноўнага. Трэба памятаць, што даданы сказ можа стаяць перад асноўным (Хто працуе, той і мае), пасьля асноўнага (Ня шукайце кветак у полі, як вясна к нам ня прышла) і ў сярэдзіне асноўнага сказу (Сад, што быў чорны, ужо распусьціўся).

Даданы сказ аддзяляецца ад асноўнага перапынкам (паўзай) у голасе, а стаўшы ў сярэдзіне асноўнага, ён вымаўляецца цішэй (Гай, што быў цёмны, зазелянеўся).