меншаму брату выпала самая горшая доля. Жаль прападаў, як прападаў туман з усходам сонца. Стары Іван Лаўрусь скінуў дакучлівую сьлязу, што прабегла па ўсім твары ды зьвісла на доўгім сівым вусе. Ён скінуў сьлязу сярдуючы, бо ці-ж прыстала плакаць старому дзеду, якому ўжо і на пяты дзесятак перавярнула? Не, гэта брыдота! Дзе люлька? І ён зноў пачаў распальваць сваю люльку, што тройчы распальваў і тройчы гасла. Зноў чорныя думы абселі сівую галаву, і пахінулася яна над сталом. Ён цяпер нічога ня бачыў, што рабілася ў хаце. Слухай, што настаўнік гаварыць вам будзе пра навуку, кнігі і аб нашым людзе. Бываюць людзі, што вобмацкам пазнаюць кожную рэч, а іншы на вобмацак не пазнае, дзе дзерава, а дзе папера. Усе зьвяры маюць добры нюх, і ўсе пачуцьці ў зьвяроў шмат мацнейшыя, як у людзей. Чалавеку, каб пазнаць якую-небудзь рэч, трэба яе паглядзець, памацаць ці пакаштаваць, а зьверу перш за ўсё трэба панюхаць. Здалёк сабаку лепей чуваць, адкуль ідзе пах. Нам трудна разабраць, калі хто моцна гамоніць над самым вухам, або калі рэч вельмі блізка перад нашымі вачыма. Нават вольнае паветра служыць чалавеку: вецер круціць крыльле ў ветраку і надзімае парусы на караблёх. Чалавек разумее, што яму гавораць. Быў у гэтай хаце вялікі пакой, куды вольна ўваходзіла чыстае паветра. Кожны ведае, што ў нашым целе ёсьць трубачкі-жылы. Калі мы пачуваем маленькі голад, то потым ямо са смакам. У зімку ў лесе і на полі шмат менш птушак і зьвяроў, а казюлькі і мошкі саўсім прападаюць. Верхнія пласты зямлі, у якіх растуць карані расьлін, называюцца глебаю. З пачатку зімы можна бачыць, як холад памалу забівае расьліны, або затрымлівае ў іх рух жыцьця. У позьнюю восень уся прырода падобна да спрацованага чалавека, што пасьля цяжкай працы заснуў моцным сном. Кожны з нас — гэта толькі невялічкая частка таго, з чаго складаецца сьвет і што мы называем жыцьцём. Вучыла яе чытаць, пісаць, усялякае работы, што адно сама ўмела. Ён надта зьдзівіўся, дзеля чаго яна такіх блазенскіх рэчаў просіць. Тады далі веры, што ён вялікі доктар. Жыў той хлопец там год, два, і выучыся там усялякіх навук.
Прыклады для разбору. Лета зьбірае, а зіма праядае. Спачатку гром грымеў, а потым дождж пайшоў. Тут рэчка пад бокам, і процьма ў ёй рыбы. На стрэхах ляжаць цэлыя скібы сьнегу, усё роўна як хто палотны парасьцілаў. Прывычнае вуха лавіла ў лясным шуме трывожныя галасы, але ніхто не пранік у тайны яго мовы. Сані скрыпяць і пішчаць