Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„адкуль“ ды мае станоўны сэнс, напрыклад: Як ні круці, а давядзецца ўмярці. Як ні старалася лісіца, а злавіць курапаткі не магла. Куды ні кінь — усюды клін. Каго ні спытай — ніхто ня ведае. Адкуль ні зайдзі — нічога ня відаць.

6) Адмоўнае слова „нет“ у літаратурнай мове ня ўжываецца; яго можна знайсьці часам у народных песьнях і прыказках, ды і то вельмі рэдка, напр: Зялёна рутанька — жоўты цьвет, чаму цябе, Ясеньку, доўга нет?“. Звычайна ўжываецца слова „няма“, а часамі „нямашака“, напр.: Няма тае крамы, каб прадаваліся родныя мамы. Няма ведама што, няма ведама як. Нямашака шапкі перапрасіць.

У двухчленных пытаньнях з адмоўнасьцю (§ 11, II, а), а таксама пры адмоўных адказах ужываецца „не“, напр.: Не, не хачу я забаўляцца, а пайду я ў школу.

7) Заместа „некалі“, „нечага“, „некуды“, „некага“ і падобных часьцей ужываюцца такія звароты: няма калі гуляць, няма чаго гневацца, няма чаму дзівіцца, няма каго паслаць, няма куды пайсьці, няма чым пахваліцца.

„Некалі“ ўжываецца ў значэньні „даўней“ і „няма часу“.

Задачка 16-ая. Выпісаць спачатку сказы адмоўныя, а потым — станоўныя.

Не часалі дамоўкі яму сталяры, не заплакалі бліжнія вочы (Я. Куп.). Акалічны народ гусьлі знаў гусьляра, песьня-дума за сэрца хватала (Я. Куп.). Недалёка ад нашае вёскі ёсьць маленькія могілкі. З незабітага ліса шубы ня шыюць. Паміж імі стаяла нязгода. I ўспомніў ён адну драбніцу: свой страх дзіцячы ў навальніцу (Я. Кол.). Паліўся срэбрам сьпеў прыгожы ў далёкай сіняй вышыні (Я. Кол.). Нязнайка дарогі не пакажа. Нясьмелага ад няўмелага не распазнаеш. Нядбаламу ня жаль часу. Зямля ні тоне, ні гарыць. Ні самому паглядзець, ні людзям паказаць. Ні калі тое было, ні калі тое будзе. Пануе ціш на іх магілах, і край разбураны маўчыць (Я. Кол.). Гулі не аднаго ў лапці абулі. Я ня маю свае хаткі, я ня маю роднай маткі. Рос я круглым сіратою, як той дуб, што над вадою (Я. Кол.). Мяне матка ня люляла, казак, песень не сьпявала (Я. Кол.). З брахні ня мруць, але ім