в) Клічныя формы (назоўнікі йменныя ў клічным склоне) бываюць сказамі ў тых разох, калі каго-небудзь клічуць: Тата! Мама! Юрка! Лыска! Мурза, на, цю, на! (клічуць сабаку). Браце Адаме! Тут трэба зазначыць, што даўней клічны склон назоўнікаў іменных жаночага роду, а таксама мужчынскага роду з формай жаночага роду меў канчатак „о“ (Мамо! Юрко!), і толькі ў нашай мове, пад уплывам аканьня, клічны склон такіх назоўнікаў іменных супаў з формай назоўнага склону.
г) Для выражэньня загаду ці запатрабаваньня могуць ужывацца, як адначленныя сказы, і іншыя склоны: Шапку! Вады! Вон! („вон“ — вінавальны склон). Часам інфінітывы ў клічнай вымове: Піць! Есьці! Спаць!
д) Да адначленных сказаў, выражаных назоўнікамі йменнымі, трэба аднесьці некаторыя загадкі, а таксама апісаньні, дзе толькі называюцца прадметы. Напрыклад: а) Чатыры чатырачкі, дзьве растапырачкі, сёмы вяртун (чалавек конна). Два канцы, два кальцы, пасярэдзіне гвозд (ножны). Жалезны ток, сьвінны пераскок, грэцкі пасад (скаварада, подмазка і блінец). Дваста баласта, чатыры хадаста, два ухтуры, адзін махтыр (вол).
|
6) Дождж і град, і галялёд. Пералескі, лес, палянка, Гразь, пяскі, лужок зялёны, |
2. Сказы, выражаныя адным выказьнікам (дзеяслоўныя). Сюды трэба аднесьці безасабовыя сказы,