Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адносяцца да аднаго і таго самага слова ды знаходзяцца ў аднолькавай ад яго залежнасьці, называюцца аднолькавымі часьцінамі сказу.

У сказе можа быць некалькі аднолькавых часьцін, г. зн. такіх, што носяць аднакія найменьні ды адносяцца да аднае і тае самае часьціны сказу.

Сказы, што маюць некалькі аднолькавых часьцін — некалькі выказьнікаў, дзейнікаў ці даданых часьцін, называюцца зьлітымі.

У зьлітым сказе можа быць:

а) некалькі дзейнікаў: Конік, сошка і араты мерна йдуць па полі;

б) некалькі выказьнікаў: Стогне, плача і галосіць завіруха злая;

в) некалькі дапаўненьняў: Песьні, крык і гоман слухаў дзед Завала;

г) некалькі азначэньняў: Восень халодная, чорная, хмурная сунецца ціха, нячутна штодня;

д) некалькі акалічнасьцяй: Ён чытаў хораша, голасна і выразна. Як усё тут мудра збудавана, як чыста, хораша прыбрана! Весела й хутка, мінута ў мінутку сойдзе нам час.

Увага 1-ая. Зьліты сказ можна раскласьці на некалькі асобных сказаў, але ня трэба думаць, што зьліты сказ складаецца з асобных сказаў. Напрыклад, сказ: „Працуюць людзі, поту ня чуюць, аруць і сеюць, і барануюць“ можна разлажыць на такія асобныя сказы: 1) працуюць людзі, 2) людзі поту ня чуюць, 3) людзі аруць, 4) людзі сеюць, 5) людзі барануюць.
Адгэтуль відаць, што зьліты сказ можна разлажыць на столькі паасобных сказаў, колькі ён мае аднолькавых часьцін, але ў мове сказы ніколі ня зьліваюцца: яны вытвараюцца самі па сабе, як рэзультат нашага мысьленьня аб складаных зьявах. Вытварэньне ў мове зьлітых сказаў аб‘ясьняецца тым, што адзін прадмет адначасна можна вытвараць некалькі дзеяньняў або што некалькі прадметаў могуць мець адну і тую прымету; таксама можа быць некалькі паясьняльных прадметаў або іх прымет.
Увага 2-ая. Трэба памятаць, што злучнікі „і“, „да“ могуць быць памацняльнымі словамі, а ня злучнікамі. Напр: „Прышло і лета“. „Гэта і быў наш настаўнік“, „Добры вечар, да суседка мая! Ці здарова да сямейка твая?"

1) Аднолькавыя часьціны ў зьлітым сказе часта зьвязваюцца паміж сабою злучнікамі — кожная або толькі апошняя. Напрыклад: Мор і голад, і паводка