1) Пабочнае слова ўстаўляецца ў сказ дзеля таго, каб паказаць, як той, хто гаворыць, адносіцца да выказанай думкі. Пабочным словам можна выразіць:
а) упэўненасьць: пэўне, бясспрэчна, разумеецца, ей-права, вядома і інш.;
б) дагадку, няпэўнасьць або магчымасьць: здаецца, мусіць, мабыць, авось, нябось, бадай-што, відаць, знаць і інш.;
в) чужую або сваю думку: памойму, панашаму, маўляў, чуваць, кажуць і інш.;
г) паступовасьць: нарэсьце, з аднаго боку, з другога боку, перш-на-перш і інш.;
д) вывад або заключэньне: напрыклад, словам, стала быць, адным словам, такім парадкам, такім чынам, значыць і інш.;
e) розныя ўражаньні: на жаль, на вялікі жаль, на шчасьце, напрадзіў, на дзіва і інш.;
2) Пабочныя словы — гэта рэшткі цэлых сказаў, ад якіх засталіся адно-два словы, найчасьцей — выказьнік. Мы мысьлім гэтыя словы, як прыслоўі, але зусім незалежнымі, ня зьвязанымі з іншымі словамі ў сказе нават прымыканьнем.
Пабочныя словы выражаюцца: а) прыслоўямі: словам, маўляў, нарэсьце, дапраўды; б) залежнымі склонамі назоўнікаў з прыназоўнікам і без яго, якія таксама мысьляцца, як прыслоўі: на жаль, на дзіва, на маю думку, апроч таго; в) цэлымі сказамі, якія ўжо страцілі значэньне сказу: ей-права, даль-бог; г) іншыя звароты яшчэ захавалі значэньне сказу, але таксама мысьляцца, як прыслоўі: кажуць, так сказаць, гэта значыць, стала быць, разумееца, выбачайце і інш.
3) Цікавымі пабочнымі словамі ў беларускай мове бываюць такія забабонныя выслоўі: ні пры табе ці ні пры вас кажучы, шануючы вас і месца гэтага і шмат падобных. Напрыклад: А ён — шану-