Задачка 9-ая. Сьпісаць і прыдаткі падчыркнуць.
I. Сядзелі яны, бедныя, у куточку ды плакалі. Янка, брат майго таварыша, вельмі любіць паляванне. Застаўся адзін сын-сірата. Горад Полацак пабудаваны ў незапомныя часы. Грышка, хлопчык невялікі, вышаў з дому ў поле. Гэй ты, Нёман, наша рэка! Вісьне скарга уздоўж Нёмна, Беларусі сына. Устаў назаўтра ён ранютка, да ўсходу сонца. Будзеш ты чытаць нам, цёмным няўмекам. Ваўчанят водзіць аблетак, гадавалы воўк. Два браты, Алесь і Антось, згаварыліся пайсьці ў грыбы. А там, проці сонца, зноў поўзалі хмаркі. Як ліхія думкі-мысьлі, над зямлёю хмары зьвісьлі. У Пятруся быў таварыш — сын суседа, яго равесьнік Антось. Няхай жыта — нашу ўцеху — не кране град ніколі! На саломцы тонкай, у траве густой, сьпее-дасьпявае колас сіратой. Маленькія камарыкі-таўкачыкі кучкамі гулялі на сонцы. Было тут, у дубох, адно прыгожае месца. І рэчка ў хвалях жалобе бяжыць, і неба праз сьлёзы глядзіць. Каля самага берагу, у вадзе, чуць-чуць шарасьцеў чарот. Я знаю ў полі двух родных братоў — зялёных, кудравых і сьвежых дубкоў. Недалёка, пад гарою, было балота.
У цёмным лесе, у вялікай нары, вывела ваўчыха трох ваўчанят. Каля крыжовых дарог, пад узгоркам, разрасьліся кусьцікі — пад‘яловец, сухадрэўка і лаза. Маладзенькая травіца-атава блішчыць на сонцы. У моры жыве многа ўсялякай рыбы — дробнай і вялікай. Не знаходзяць у нас сабе яды ўзіму балотныя птушкі — буслы, жураўлі, чаплі. Засумуюць зноў балоты бяз вас (птушкі) — госьці лета. Сьпераду ляцяць самыя дужыя і разумныя птушкі — правадыры. За акном, на прызьбе, віднелася касматая галава Мушкі. Аддалі замуж яго дарагую сястру Касю. Быў у школе адзін хлопчык — маленькі, мізэрны, слабы. Нягодныя хлоццы-вучні надта яму дакучалі. Трэці Гаўрыла, мужык барадаты, абводзіць вачыма ўсю даль. Пастух-аўчар зрабіў сабе дудку з каліны. На дварэ, за акном, вецер страшна шуміць. Год мае чатыры пары: вясну, лета, восень і зіму. Змоўклі вясёлыя птушкі-пяюхі. Расьце добра і прыгожа, ажно глянуць міла. Заўтра рана, яшчэ досьвіту, пойдуць яны ў дарогу. Раз толькі пасварыліся хлопцы, і пасварыліся за глупства: за ножык-цыганчык.
ІІ. Вечарамі мужыкі зьбіраліся ў крайнюю хату дзеда Юркі. Увесь кавалак зямлі, аж да крыжовых дарог, засявалі нашыя людзі. Адзін толькі лес — нямы сьведка людзкога глупства — стаяў вакол глухою сьцяною. Пасярэдзіне гарэў агоньчык, а каля агню сядзеў хлопчык Пятрусь. І ўспомнілася мне казка, якую даўно-даўно, у шчасьлівыя годы дзяцінства, расказвала нябожчыца бабка. У хаце быў адзін толькі Міхаська — хлопчык гадкоў шэсьць. Скарына, доктар ле-