Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыслоўяў (вельмі доўга, доўга гуляючы) і г) часам, але вельмі рэдка, да назоўнікаў іменных (білет туды і назад).

4) Акалічнасьці, выражаныя дзеяпрыслоўямі, могуць мець пры сабе іншыя даданыя часьціны сказу; тады яны вызначаюцца поўнай незалежнасьцю, як-бы адрываюцца ад сказу, і на пісьме аддзяляюцца коскамі, а ў мове — паўзамі. Напрыклад: „Воду гатуючы, усё вада будзе“. „Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся“. „Паволі едучы, далей будзеш“.

Заключэньне аб простым сказе. Мы ўжо ведаем, што выказьнік — гэта асабовы дзеяслоў; дзейнік — назоўны склон назоўніка йменнага; дапаўненьне — залежны склон назоўніка йменнага; азначэньне — прыметнік, дапасованы з назоўнікам у родзе, ліку і склоне; акалічнасьць — прыслоўе або дзеяпрыслоўе. Такі склад звычайнага сказу. Гэта трэба памятаць, каб разабрацца ў складзе больш складанага сказу.

Задачка 8-ая. Сьпісаць, акалічнасьці падчыркнуць ды пастарацца аб‘ясьніць іх пахаджэньне ад зьменных часьцін мовы.

І туз часам воду возіць. На магіле адзінока каліна расла. Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог, а вядуць яны ўсе да магілы. Скора, скора дуне холад, сьнег пасыпле з сініх хмар, зноў мароз надыдзе люты, і клубком паваліць пар. Бор стары завые нудна, зашуміць кругом лаза; пад іх шум ня раз на сэрца капне горкая сьляза (Я. Кол.). Ужо і халодная восень прыйшла. Сонейка рэдка паказваецца з-за хмар. Не падымецца яно высока над зямлёю, позна ўзыйдзе, ня высока падымецца ды зноў схаваецца. Усё пакінула нас разам з холадам, толькі высока над зямлёю чуваць маркотны крык жураўлёў. Борзда ляцяць яны з поўначы на поўдзень і сваім крыкам быццам шлюць нам сваё разьвітаньне. Лес агалўся, парадзеў і стаіць сіратою, толькі жыта маладое расьце і руніцца, дый яго скора замарозіць мароз (Т. Гушча). Хмель пружынамі абвіў высокія тычынкі. Усьлед думкам неспакойна вецер падпявае. Усе пералётныя птушкі пакідаюць нас на зіму. Сыплюцца кроплі часта і дробна, ціха па страсе бубняць. Вецер дажджлівы панура сьпявае, жаласна сьвішча праз плот. Страхі найчасьцей здараюцца ўночы. Многа страшных здарэньняў успомніло хлопцы. У канцы зайшла гутарка пра страхі. У канцы грэблі шумяць вербы. Навокала сядзелі пастушкі, а пасярэдзіне гарэў агонь. Чыстых хмарак ва-