Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

слова „зайчыка“ — даданая часьціна да выказьніка, слова „малога“ — паясьняльнае слова да даданае часьціны „зайчыка“.

Задачка 5-ая. Выдзеліць даданыя часьціны сказу.

Стары бор панура шуміць. Нудна выглядае надвор‘е ў восень. Халодны вецер сьвішча ў полі. Начлежнікі выбралі высокі сухі груд. Цэлы гай старасьвецкіх дубоў раскінуўся па беразе Нёмна. На зямлі ляжаў глыбокі сьнег. І нясецца сярод жыта шчэбет іх (птушак) шчасьлівы. Шпарка коні ймчацца ў полі. Буйным жыцьцём усё чыста кіпела. Старое нешта ўсё ўспамінаецца. Некі няведамы жаль уздымаецца. Над старым вялікім садам зьбіралася навальніца. Доўга ў хаце нашыя брацьця рукі злажыўшы сядзелі. З песьняю зычнай у працы прывычнай будзе спарней. Неба дажджліваю хмарай абложана. Траўкай ня грае сваёй сенажаць. Неспакойна зашумела жыта маладое, зранку самага трывожна шэпча зеляное. Каласочкі на саломках галоўкай качаюць; каплі роскі на іх лісьці чыстым срэбрам зьзяюць. Чыстых хмарак валаконцы сталі у кружочак. Многа страшных здарэньняў успомнілі хлопцы. Акалічны народ гусьлі знаў гусьляра. Каня вечнага „піць“ не заводзіць. На гары на крутой, на абвітай ракой, белы хорам стаяў недаступнай сьцяной. У нагах у яго расьцілаўся абшар хвоек гонкіх і пахані чорнай. Туманы закрываюць ад вачэй белы сьвет. Самічка-ластавачка несла ў гнязьдзечку свае маленькія рабенькія яечкі. Цераз тыдні два з яечак вышлі маленькія голенькія птушачкі з жоўценькімі роцікамі.

1. Дапаўненьне. Кіраваць могуць розныя часьціны мовы: 1) дзеясловы (чытаю кнігу, пішу ліст); 2) дзеяслоўныя часьціны мовы — неазначальная форма, або інфінітыў (піць воду, чытаць кнігу); дзеяпрыслоўе (аручы поле, чытаўшы кнігу); дзеяпрыметнікі (патручаны бураксай, пабелена мелам); 3) назоўнікі йменныя (качан капусты, рог вуліцы); 4) назоўнікі лічэбныя лічныя, пачынаючы ад „пяць“, і зборныя, як мы бачылі (§ 3), заўсёды патрабуюць роднага склону (пяць рублёў, сямёра дачок); 5) прыслоўі (шмат кніг, многа вады).

Кіравацца могуць такія часьціны мовы, што могуць зьмяняць сваю форму ў залежнасьці ад другіх слоў. Такою часьцінай мовы зьяўляецца перш за ўсё назоўнік іменны.