Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сёлая пара лета. Збожжа з палёў ужо сабрана. Падарожны лёг сапачыць. Ціхае поле залаціцца сьпелым збожжам. У полі работа скончана. Трэба прымацца за малацьбу. Сьветлая галоўка мысьлямі занята. Не ўдалося забіць лося. Свая сіла кожнаму міла. Загадка была хітра зложана. Сядзе бывала на прызьбе ды грае. Добрае чуваць далёка, а благое яшчэ далей. Маленькі сабачка да веку шчаня. Зімняя ночка — бацьку сарочка. Збожжа пажатае з нівак пазвожана. Неба дажджліваю хмарай абложана. Сёмка служыў сторажам на чыгунцы. За гарою ёсьць даліна. Перастала грэць яснае сонейка. Чорныя думы мне спаць не даюць. Мне ня старастам садзіцца. Яна жыве адзінокаю. Мяне завуць Савачка. Была ёй паветка за хатку, была ёй суседка за матку. Усе ласы на чужыя прыпасы. Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог. Многа было клопату. У возеры вадзілася гібель усялякае рыбы. Сусед стаў багаты. Вялікае возера называецца морам. Хлопец стаў разумны. Адна рада добра, а дзьве лепш. Арол — найдужэйшая птушка. Хто дужэйшы, той пружэйшы. На жывой касьці мяса мусіць абрасьці.

§ 6. Даданыя часьціны сказу.

Часьціны сказу дзеляцца на асноўныя і даданыя, або паясьняльныя словы.

Асноўных часьцін дзьве: выказьнік і дзейнік; усе іншыя словы ў сказе называюцца даданымі, або паясьняльнымі словамі.

Самай важнай часьцінай сказу зьяўляецца выказьнік, але ёсьць шмат сказаў, якіх трудна было-б зразумець бяз дзейніка. Дзеля гэтага дзейнік лічыцца таксама асноўнай часьцінай сказу.

Даданыя часьціны адносяцца або да дзейніка, або да выказьніка. Напрыклад, у сказе „Неспакойна зашумела жыта маладое“ — зашумела будзе выказьнік, жыта — дзейнік; словы неспакойна, маладое — даданыя часьціны, прычым слова „маладое“ адносіцца да дзейніка, а „неспакойна“ — да выказьніка.

Даданыя часьціны могуць мець свае даданыя, або паясьняльныя словы. Напрыклад, у сказе „Пастушкі злавілі малога зайчыка“ словы „пастушкі злавілі“ — гэта асноўныя часьціны (выказьнік і дзейнік);