Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/244

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ходзілі сюды — нічога не знаходзілі. Пакамісь скосім, то і сонца зойдзе.
д) Здараецца, хоць вельмі рэдка, злучнік нім=покі, напр.:
Нім я бег да хаты, загарэлася ўжо і гумно. Біліся яны, біліся, аж нім дурань усе шэсьць галоў адсек (з казкі; тут „нім“ мае перад сабою памацняльны дапаможнік „аж“).
e) У значэньні „покі“ ўжываецца яшчэ „аж“, каб выразіць, што далей час ня мог пайсьці, напр.:
Ня пускалі з работы, аж покі сонца зайшло.
ж) здараюцца яшчэ злучнікі ў сказах акалічнасьці часу абы, што, напр.:
Абы дзень настаў, дык і пачынаюцца сваркі. Абы вышаў у лес, дык от на цябе ўсё і бяжыць. Што гадзінка, то новая прычынка. Што жывём, то вучымся. Што месяц, то дзесяць.
3. Сказы акалічнасьці прычыны.

Даданыя сказы акалічнасьці прычыны пачынаюцца звычайна такімі злучнікамі:

а) што — яму ў асноўным адпавядае „затым“, „адтаго“, напр.:
Затым сьляпы плача, што сьцежкі ня бача. Адтаго мы пагалелі, што соладка пілі, елі.
б) Прычыннасьць можа выражацца часоўнымі сказамі, што пачынаюцца злучнікам „калі“, якому ў асноўным адпавядаюць „чаму“, „як“, напр.:
Чаму мне ня пець, чаму ня гудзець, калі ў маёй хатачцы парадак ідзець. Як-жа мне ня плакаць, калі ў маю хатку ўлез некі страшны зьвер.

в) бо: З поля зьбяры ў адну кучу каменьне, бо замінае яно надарэмна.

4. Сказы акалічнасьці цэлі.

Даданыя сказы акалічнасьці цэлі злучаюцца з асноўным: