Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/236

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З лёгічнага боку даданыя, або падпарадкаваныя, сказы становяць сабою паясьненьне якіх-небудзь часьцін таго простага сказу, які зьяўляецца ў такім выпадку асноўным сказам.

З формальна-сынтаксычнага боку даданыя сказы злучаюцца з асноўным або дапасоўнымі словамі (займеннымі прыметнікамі ці назоўнікамі), або словамі недапасоўнымі — злучнікамі, прыслоўямі ці прыслоўнымі выражэньнямі. Калі гэтым надворным спосабам формальныя адносіны паміж такімі сказамі не абазначаны, то з сынтаксычнага боку яны не становяць сабою падпарадкаванага злучэньня; тады гэта будуць злучаныя сказы, хоць з лёгічнага боку яны былі-б і няроўнапраўныя.

Такім парадкам, даданыя сказы служаць для паясьненьня і для разьвіцьця якіх-небудзь часьцін асноўнага сказу. Розныя спосабы выражэньня даданых сказаў знаходзяцца ў залежнасьці ад таго, ці паясьняюць яны назоўнік — усё роўна, ці будзе гэты назоўнік дзейнікам, дапаўненьнем ці часткаю сустаўнога выказьніка, ці дзеяслоў.

У вапошнім выпадку (калі даданы сказ паясьняе дзеяслоў) даданы сказ можа выражаць простае дапаўненьне, якое можна перадаць іменьнікам, або служыць падменай прыслоўя ці прыслоўных зваротаў, што паказваюць час, месца, прычыну, мэту, спосаб дзеяньня ці чаго падобнага.

1. Даданыя сказы, што паясьняюць скланяльныя часьціны мовы ў асноўным сказе.

Даданыя сказы, што паясьняюць скланяльныя часьціны мовы ў асноўным сказе (дзейнік, дапаўненьне ці скланяльную частку сустаўнога выказьніка) звычайна называюцца азначальнымі. Яны паясьняюць назоўнік, які служыць дзейнікам, дапаўненьнем ці часткаю сустаўнога выказьніка.

Такія даданыя сказы найчасьцей падмяняюць прыметнік, а ў некаторых выпадках і назоўнік. Сюды