Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/231

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
2. ці-ці (у некаторых народных гутарках кажуць „чы“). Асобна „ці“ звычайна ставіцца ў пытальных сказах; у парным злучэньні гэты злучнік азначае разьмеркаваньне ці што падобнае, напр.:
Ці саву аб пень, ці пень аб саву — усё саве баліць. Ці сень клок, ці вілы ў бок. Ці кіем, ці палкай — усё роўна. Ці прыдзіўны, ці прыгаворны, ці прысьмешны, ці прыдумны, ці вадзяны, ці ветраны — пакарыся майму прыказу! Ці Мікітай па палцы, ці палкай па Мікіце — усё Мікіце баліць.
3. або—або, альбо—альбо. Злучнік „альбо“ разьвіўся з старасьвецкага „алюба“ („Хто калі відзіць грамату, алюба слышыць чтучы“). Цяпер абодва злучнікі (або, альбо) ужываюцца ў разьмеркавальным значэньні, напр.:
Або так, або сяк. Альбо грай, альбо грошы аддай. Каторы з вас: ты альбо ён?
Разьмеркавальны характар мысьлі бывае і ў тых разох, калі ставіцца адзін толькі з пералічаных злучнікаў, напр.:
Я гэтага ня маю, ні ён можа дастаць. Бацька ня бачыў, ані сын ведае. Я паеду сам, ці сын зьбегае туды. Ты йдзі касіць сам, ці няхай твой сын ідзе. Ня ведаю, якая там бяда: дом абваліўся, ці гумно згарэла.
3. Параўнальнае злучэньне сказаў.
У гэтым злучэньні першы сказ звычайна пачынаецца з „то не“, напр.:
То ня сон маю галованьку клоніць: то брат сястру з двара далоў гоніць. То ня зорка сьвяціла: то Ганулька хадзіла. З-пад гаю зялёнага, з-пад вішаньня чырвонага не саколік вылятае: сівы конік выбягае, сівая зязюлька вылятае.

Параўнальнае злучэньне сказаў асабліва любіць народная поэзія. Параўнальнае злучэньне бывае адмоўнае (з „не“) і пацьвярджальнае (бяз „не“).

У параўнальным злучэньні сказаў нашая народная поэзія найчасьцей ужывае т. зв. паралелізмы, г. зн. два сказы, падобныя сваёю формай і зьместам,