Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/230

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
рыць? Што-ж там да за пыл курыць? Брацейка мой родненькі! едзь у луг да па каліну, да па калінавы цьвяточак да мне, маладзенькай, на вяночак. Да ўжо часіна, да ўжо гадзіна — чаму таго пасаду няма? Да хто едзе, пытае — чыя чупрына лятае? Да хто едзе, сьмяецца — чыя то чупрына трасецца?
Злучнік „да“ часам ставіцца паміж дзейнікам і выказьнікам. У такіх разох ён, разумеецца, перастае быць злучнікам, напр.:
А той дзед да быў калека.

Крошку з іншым адценьнем ужываецца злучнік „дык“, напр.: Я вот я — дык пайду. А я — дык ня люблю гароху. Злучнікі „ды“, „да“ выражаюць супярэчнае злучэньне сказаў, як злучнік „але“ (бач. ніжэй).

2. Разьмеркавальнае злучэньне сказаў.

Часам у злучаных сказах выражаецца нешта такое, што аднолькава можа быць: той, хто гаворыць, выбірае што-небудзь адно, а падчас бывае няпэвен у выбары. Такое злучэньне сказаў называецца разьмеркавальным. Пры кожным з такіх сказаў звычайна ставіцца адзін і той самы злучнік. Да такіх злучнікаў належаць: ні—ні, ці—ці, або—або, (альбо—альбо).

1. ні—ні. Гэтыя злучнікі бываюць паміж аднолькавымі часьцінамі ў зьлітым сказе і паміж злучанымі сказамі, напр.:
Ні вала, ні кала. Ні ўцяць, ні ўзяць. Ні грозьбаю, ні просьбаю. Ні а, ні бэ. Hi дар, ні купля. Ні за што, ні пра што. Ні калі то было, ні калі то будзе. Ні к сялу, ні к гораду. Ні бацька спраўляў, ні сын насіць будзе. Ні самому паглядзець, ні людзям паказаць.
Злучнікі „ні—ні“ могуць прымаць да сябе памацняльную часту „а“: ані—ані, напр.:
Ані цар, ані псар. Ляжыць ваяк на купіне — ані труны, ані ямы, ані айца, ані мамы. Ані ён што знае, ані маці яго паможа.