Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/229

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2. Злучнік а. Часам у значэньні або замест злучніка „і“ стаіць „а“ ў зьлітым сказе, хоць вельмі рэдка, напр.: Цімох а Хомка пойдуць на работу. Ня было ў яго а нічога (тут памацненьне). Каюся, млода, а не памалу, што млода замуж пайшла.

Злучае „а“ таксама і цэлыя сказы ў простым злучэньні, напр.:
Глянуў музыка на табакерку, а тая аж зяхціць. Зайшлі яны на̀нач к аднаму лясьніку, а ў таго была віёрка. На ката пацягушкі, а на дзіця растушкі. Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае.

3. Злучнікі ды, да. Гэтыя злучнікі ў простым злучэньні сказаў ня бываюць; яны сустракаюцца ў зьлітых сказах у значэньні „i“.

Злучнік „ды“ найчасьцей зьвязвае выказьнікі ды ставіцца ў тых разох, калі гэтыя выказьнікі выражаюць паступовасьць, згоднасьць, асабліва тады, калі наступны выказьнік становіць як-бы вынік з першага, напр.:
Напісаў прашэньне ды да міравога. Сеў дызаплакаў. Увайшоў у хату ды кажа. Дай ды яшчэ і наддай. Адчыніў дзьверы ды стаў клікаць у хату. Яны ўзялі ды закапалі тыя грошы. Выскачыў ды давай бог ногі.

Гэты злучнік можа мець пасьля сябе памацняльнае „і“ (й), калі трэба надаць выказьніку большай сілы і значэньня, напр.: Узяў дый паламаў на кавалкі. Глянуў дый заплакаў.

Злучнік „да“ ставіцца звычайна для злучэньня аднолькавых часьцін зьлітага сказу, выражаных назоўнікамі ў значэньні дабаўленьня, напр.: Знае пра тое купец да мама. Казаўся наш сват багаты, аж толькі рызы да латы.

Злучнік „да“, як і „ды“, можа мець пры сабе памацняльнае „і“ (й), напр.: Сядзіць хлопец дай плача.

Гэты злучнік можа быць і памацняльным словам, асабліва ў народнай поэзіі, дзе ён ставіцца яшчэ і дзеля складу, напр.:
Ой што-ж там да за дым ку-