Гэта старонка не была вычытаная
ролі ў сказе, яны злучаюць словы. Таксама злучнік „або“ найчасьцей мае разьмеркавальнае значэньне (мы або вы), але сынтаксычна ён злучае словы. Тымчасам злучнік „і“ зьвязвае словы і сэнсам, і сынтаксычна.
Па сэнсу злучнікі „а“, „але“ можна назваць разлучальнымі, а „і“ — злучальным, а сынтаксычна яны аднолькава злучальныя.
2) часам сустракаюцца ў мове падвойныя злучнікі — „а і“, „але і“, напр.: Я пасьпеў нагатаваць дроў ня толькі на заўтра, а і на пазаўтра.
У такіх разох „і“ перастае быць злучнікам ды абарачаецца або у прыслоўе з значэньнем „нават“, „таксама“, або ў памацняльнае слова-частку, якое надае большую выразнасьць таму слову, да якога адносіцца. Напрыклад: „І туз часам воду возіць“ — тут „і“ мае значэньне памацняльнага слова“. „Няўжо-ж ты і гэтага ня ведаешь?!“ — тут „і“ мае значэньне прыслоўя „нават“ або „таксама“. У такіх моўных злучэньнях, як: „Вот і усе“, „Вот і добра!“ — „і“ памацняльнае слова, а ня злучнік.

Сюды належаць тыя складана-злучаныя сказы, што маюць роўнае лёгічнае значэньне, потым — падабенства ў зьмесьце ды канечнае аднашэньне да аднэй агульнай думкі, якая выражаецца ўсім складаным сказам.
Гэтыя сказы зьвязваюцца паміж сабою такімі злучнікамі: і, ды, а, да і інш.
Адносіны паміж сказамі, што становяць складана-злучаны сказ, устанаўляюцца гэтымі злучнікамі таксама, як і паміж часьцінамі зьлітага сказу.
1. Злучнік і. Самым звычайным злучнікам у простым злучэньні сказаў бывае „і“. У зьлітым сказе ён звычайна прылучае апошнюю часьціну, калі іх некалькі, але можа стаяць і перад кожнай часьцінаю зьлітага сказу, напр.:
І б‘юць, і дзяруць, і плакаць не даюць. Цябе хваліў і поп, і Ярмошка, і я трошка (насьмешка над самахвалам).
Тое самае бывае пры простым злучэньні некалькіх сказаў, што адносяцца да аднаго і таго самага прадмета мысьлі, напр.:
І воўк сыт, і козы цэлы. І мой бацька такі маўся, і я ў яго ўдаўся. І чувам ня чуваць, і відам ня відаць. Ёсьць у горадзе Сьлінішчы, і пасе пастух коні на сьмятнішчы.