Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/225

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

склонам, бо ў першым вінавальным павінна стаяць дапаўненьне, г. зн, іменьнік або іншае слова, што падмяняе йменьнік. (§ 23, 1).

У беларускай мове ўсе тыя дзеяпрыметнікі з дзейным значэньнем, што стаялі даўней у другім вінавальным склоне, абярнуліся ў дзеяпрыслоўі, напр.: „Угледзілі яны чалавека на полі аручы“. „Найшла мужа Ульлянкі, аручы палянкі каля свае хаткі“. „Чула я, малада, салаўя сьпяваючы“. „Калі ўгледзіш татку йдучы“… „Ці ня бачыў ты войска йдучы?“ „Знайшлі яго пад кустом сплючы“. „Ой, зіма мая маразьлівая! не марозь мяне з паходу ідучы, каня вядучы, шаблю нясучы, зброю вязучы“. „Пад вароты пад‘яжджаючы, чую брата гаворачы“.

Калі ўзяць першы прыклад — „Угледзілі яны чалавека на полі аручы“ — ды падмяніць дзеяпрыслоўе „аручы“ ц.-славянскім дзеяпрыметнікам з гэтым значэньнем, то дастанем такі зварот: „Угледзілі яны чалавека на полі орущего“. У беларускай мове такога звароту быць ня можа, бо ў нашай мове ўсе такія дзеяпрыметнікі абярнуліся ў дзеяпрыслоўі, якія, як нязьменныя словы, ня могуць дапасоўвацца з сваім азначальным словам.

У навуковай мове, якая патрабуе сьціслай дакладнасьці, ужываць дзеяпрыслоўі ў паказанай позыцыі нельга, бо іх можна было-б памылкова зьвязваць з дзейнікам, і гэтым зяцямніўся-б сэнс сказу.

Дзеяпрыслоўі з другога вінавальнага склону могуць замяняцца асабовымі дзеясловамі, напр.: „Угледзілі яны чалавека на полі аручы“ — „Угледзілі яны чалавека, які на полі араў“.

III. Дзеяпрыслоўі, што стаяць на месцы даўнейшага дзеяпрыметніка ў давальным склоне (другі і першы давальны, і давальны незалежны).

Тут могуць быць такія выпадкі: а) калі дзеяпрыслоўе зьвязваецца з дапаўненьнем, г. зн., калі дзеяпрыслоўе вытварылася з другога давальнага склону