дзейнага значэньня з канчаткамі (з формамі займеньнікаў ён, яна) або зусім загінулі, або абярнуліся ў звычайныя прыметнікі, як, напрыклад, гарачы, ляжачы, рабочы, гуляшчы, рабацяшчы і іншыя.
Брак канчаткаў перашкаджаў кароткім дзеяпрыметнікам так цесна злучацца з іменьнікамі, як злучаюцца з імі дзеяпрыметнікі з поўнымі канчаткамі, і яны сталі бліжэй да дзеясловаў, як звычайныя прыслоўі, а тымчасам поўныя формы цясьней прымыкалі да йменьнікаў, дапасуючыся з імі ў родзе, ліку і склону. Стаўшы бліжэй да дзеяслова, кароткія формы дзеяпрыметнікаў ужо ня мелі патрэбы ў сваіх радавых, склонавых і асабовых канчатках ды з часам перайшлі ў нязьменныя формы дзеяпрыслоўяў.
Беларускае мова захавала ў сабе пабудову сказаў з дзеяпрыслоўямі ад даўнейшых іменных (кароткіх) дзеяпрыметнікаў, што злучаліся (дапасоўваліся) некалі ня толькі з дзейнікамі (суб‘ектам), а і з простым дапаўненьнем (об‘ектам). Напрыклад: „Ой, пайду я дарогаю бягучы, ці ня стрэну п‘яніченькі йдучы“ — тут даўнейшы йменны дзеяпрыметнік, цяперашняе дзеяпрыслоўе „йдучы“, дапасаваўся з дапаўненьнем „п‘янічэнькі“, як цяперашняе дзеяпрыслоўе „бягучы“ дапасавалася з дзейнікамі я. „Ой, зіма мая маразьлівая, не марозь мяне з паходу ідучы, каня вядучы, шаблю нясучы, зброю вязучы“. Як у першым прыкладзе „ідучы“, так тут дзеяпрыслоўі „ідучы, вядучы, нясучы, вязучы“ стаяць на месцы даўнейшага другога вінавальнага склону.
I. У беларускай мове, як і ў іншых славянскіх мовах, найбольшае пашырэньне маюць тыя дзеяпрыслоўі, што вытварыліся з назоўнага склону даўнейшых іменных дзеяпрыметнікаў, якія дапасаваліся з дзейнікамі (суб‘ектам). Напрыклад: Ой, пайду я гукаючы, свае долі шукаючы.
У нашай мове захаваліся яшчэ дзеяпрыслоўі прэдыкатыўнага (выказальнага) характару, г. зн. тыя дзеяпрыслоўі, што вытварыліся з дзеяпрыметнікаў назоўнага склону ў сустаўным выказьніку: „Яны былі