Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/210

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па захаду сонца. Відаць па вочках, хто ходзіць па ночках.

в) для абазначэньня прычыны, спосабу дзеяньня, пазнаваньня і інш. найчасьцей выступае форма давальнага склону, калі гэта адзіночны лік; у множн. ліку будзе месны склон, напр.:
Выбраў па свайму густу, па свайму нораву. Напісаў па Дарвіну, па Марксу. Судзіш па людзкіх гаворках, а не па праўдзе. Словы можна дзяліць па іх форме і па значэньню. Як хто хоча, так па свайму бацьку плача. Па чужой дудцы скача. Плача айцец-маці па роднаму дзіцяці. Па мне хоць воўк траву еж. Па нітачцы клубочак знаходзяць. Па адзеньню страчаюць, а па вуму праваджаюць. Па татку дзіцятка. Не па бацьку, а па матцы пайшоў. Па чым-жа табе Іванька спадабаў (замест „спадабаўся“): ці па розуму, ці пa абычаю па яго? Ці па коніку па вараненькім па яго? Знаць-пазнаць па вясельлейку дзевачку-сіротачку! Відзен сокал па палёту, а сава па воку. Сталі расьці не па днёх, а па часох.
г) для абазначэньня разьмеркаваньня па прадметах знаходзім давальны склон поплеч з месным:
Па Саўку шапка. Па заслузе заплата. Даў кожнаму па яблыку. Па капейцы ў дзень — куды хочаш, туды дзень. Прывяла яна два сыны — на лбе па месяцу. Не забывайце на мяне маладую: калі буду жабраваці — вароці адчыняйце, хоць па куску хлеба дайце (п.). Па чом жыта? Па рублю пуд. Па чом хунт? Купіў сыном па коніку па вараненькім.

д) у значэньні „пасьля“, напр.: Прышоў па чаcе, па абедзе. Па ласым кусе я і вады нап‘юся. Па нас ня будзе нас. Па восені і ў кошкі ляпёшкі, і ў вераб‘я піва. Па маёй галаве астанецца ўсё табе.

e) для абазначэньня прычыны, асновы для чаго-нібудзь, напр.: Відаць (і — відно) па вочках, хто ходзіць па ночках. Я пазнаў яго па вусох, па валасох. Па чым пазнаць ляха? — што на жываце бляха.