незалежна ад другіх слоў, ня маюць свайго ўласнага значэньня ў мове; яны ня могуць ні назваць, ні выказаць нічога ды ўжываюцца толькі для памацненьня другіх слоў, а найчасьцей і звычайна служаць сувязьзю адных слоў з другімі, як канчаткі кіроўных і дапасоўных слоў. Значыць, часьцінамі сказу могуць быць толькі словы называльныя — назоўнікі, прыметнікі, дзеяпрыметнікі, дзеясловы, прыслоўі, інфінітывы (неазначальная форма). Каб прыназоўнік, злучнік, выклічнік ці які дапаможнік маглі стаць часьцінамі сказу (членамі сказу), то трэба, каб яны набралі значэньня кіравальнага або дапасавальнага слова. Напрыклад: Авось нябосю брат. Няхай — нядобры чалавек. Ой, ляцела зязюлечка ды сказала куку. І — злучнік.
Калі мы возьмем моўнае злучэньне „Дзяўчынка з поўным кошыкам грыбоў“, то гэта ня будзе сказ, бо тут усе словы толькі называюць, але няма слова, якое-б нешта выказвала. Такім выказальным словам у сказе звычайна бывае дзеяслоў у васабовай форме — адзін або злучаны з другою часьцінаю мовы. Каб моўнае злучэньне „Дзяўчынка з поўным кошыкам грыбоў“ стала сказам, да яго трэба дадаць які-небудзь дзеяслоў у васабовай форме, напр., „ідзе“: Ідзе дзяўчынка з поўным кошыкам грыбоў. Цяпер гэтае моўнае злучэньне як-бы ажыло: яно стала гаварыць, выказваць, жыць.
Але каб моўнае злучэньне стала сказам, то мы асабовы дзеяслоў „ідзе“ дапасавалі да слова „дзяўчынка“, г. зн. да назоўніка йменнага ў форме назоўнага склону (на пытаньне хто?), а не да іншага слова. Гэта вельмі важна. Значыць, каб злучэньне слоў стала сказам, трэба, каб у гэтым злучэньні слоў быў асабовы дзеяслоў, дапасованы да назоўніка йменнага ў назоўным склоне на пытаньне хто? або што?
Вось чаму часта кажуць яшчэ, што сказам называецца дзеяслоў у васабовай форме — адзін або