к плоту — да плоту. Паклікаў да сябе (к сабе) на параду.
Пры азначэньні часу заўсёды стаіць „к“: к сьвяту, к поўдню.
13. канец, канцы. Гэты назоўнік іменны ў якасьці прыназоўніка стаіць пры родным склоне ды абазначае прабываньне на мяжы ці каля мяжы чаго-нібудзь, напр.: Сядзіць канец стала. Жыве канцы (у канцы) сяла.
Часам „канец“ ужываецца з прыстаўкаю „па“, таксама з родным склонам, напр.: Стала Анелька паканец стала да прасіла брацейкі-сакала. Зроблена паканец рук. (Тут выражаецца спосаб дзеяньня).
14. край. Ужываньне яго аднолькавае з прыназоўнікам „канец“, напр.: Пахавалі край даліны. Жыве край сяла.
„Край“ можа прымаць да сябе прыназоўнік „з—с“ або „y“, напр.: Прышоў на скрай мора ці „на ўскрай мора.“
15. кром, акром, акрамя — больш старасьвецкія; стаяць пры родным склоне: „Кром цябе ніхто ня