сатнуць (сьцяць) дам, калі гэта праўда. Галаву яму сатні — ён ня прызнаецца), сапраўды, сашчыкнуць кветку, сапсаваць і г. д.
Прыслоўі ў форме рознага склону з прыназоўнікам „з“: збоку, скраю, змоладу, знасілу, спраста і інш.
10. за. Асноўнае значэньне гэтага прыназоўніка — рух назад чаго-небудзь або прабываньне ззаду чаго-нібудзь ці рух за кім ці чым-нібудзь. У першым значэньні ён ужываецца з вінавальным склонам, а ў другім і трэцім — з творным склонам. Значыць, прыназоўнік „за“ можа стаяць пры вінавальным і творным склоне.
1. Пры вінавальным і творным склоне для абазначэньня месца: а) куды накірована дзеяньне: За пояс заткнуць. Паселі за стол. За губы ды ў рот; б) дзе адбываецца дзеяньне: За морам цялушка палушка. За мухай не зганяешся з абухам. Ішоў сьледам за мною. За баляваньнем ходзіць галадаваньне.