Перайсці да зместу

Старонка:Сынтакс беларускае мовы (1926).pdf/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4) Для паказаньня адносін да каго ці да чаго: Што маеш да мяне? Як ты да мяне, так і я да цябе. Піць да каго, зварачацца з просьбай да каго. Ён да конікаў канюх. Што-ж вам, гусанькі, да таго, ёсьць у мяне войчанька для таго. Да работанькі ня меў ахвотанькі.

5) Часам „да“ стаіць замест „у“ з значэньнем руху ў сярэдзіну чаго-небудзь на пытаньне „куды?“. Напр.: Пайшоў да пакояў. Наш стог пайшоў да неба сьвечкаю (згарэў).

9. з. Гэты прыназоўнік вытварыўся з „із“ і фонэтычна супаў з другім прыназоўнікам „з“ (=ц.-слав. „с“), і мае падвойнае значэньне.

з=із. Злучаецца з родным склонам ды паказвае на рух з сярэдзіны чаго-небудзь або выхадны пункт пэўнага дзеяньня. Ён можа злучацца з другімі прыназоўнікамі, вытвараючы складаны прыназоўнік, але склонам кіруе заўсёды першы „з“: Ісьці з дому, з гораду, з лесу, з поля.
Цячэ рэчка невялічка з вішнёвага саду. Прыляцелі гусі з Белае Русі. З гразі ды ў князі. З песьні слова ня выкінеш. Работнік ты, як я бачу, ня з горшых. Вада цякла з-пад каменя. З-пад зялёнага дуба, выпаўз з-пад дзерава. Мая мамачка, што-ж табе лягчэй: ці малую было хаваць, ці цяпер з улоньня аддаваць? З-пад гаю зялёнага, з-пад вішаньня чырвонага не саколік вылятае — сівы конік выбягае. Ехала Ганулька з-пад вянца, сеяла расаду з рукаўца; Ішла дзеванька з-за стольля, сыпала руту з прыпольля.

Прыназоўнік „з“ уваходзіць у склад прыслоўя-прыназоўніка „спаміж“ (Спаміж нас адзін няхай пойдзе) і прыслоўя „сьціха“ (Сьціха, баяры, хадзеце, харом не вярнеце!).

з=с. Гэты прыназоўнік злучаецца з родным, вінавальным і творным склонам. Ён вытварыўся з стараславянскага прыназоўніка „с“ і можа прымаць