Гэта старонка не была вычытаная
7. для, дзеля. Гэтыя два розных пахаджэньнем прыназоўнікі злучаюцца з родным склонам, найчасьцей для азначэньня мэты дзеяньня на чыю-небудзь карысьць або шкоду, прычым „дзеля“ выражае больш прычыннасьць з значэньнем ц.-славянскага „радзі“; „для“ можа скарачацца ў „ля“. Напрыклад:
a) "дзеля" (ц.-слав. „радзі“): Дзеля дружбы цыган павесіўся. Дзеля таго вуланчыкі, каб замыкаліся чуланчыкі. Я гэта ведаў, дзеля таго і не пайшоў. Для сораму дзеля (тут абодва прыназоўнікі злучаны разам). Дзеля свайго ўсё зробіш. Дзеля цябе толькі раблю гэта. Паканец столу настаялася, усім піцюхны надавалася: і старому, і малому, i роўнаму, і няроўнаму; старому дзеля старасьці, малому дзеля маласьці, роўнаму дзеля роўнасьці.
б) „Для“, „ля“: Для друга няма круга. З таго сэрца (са злосьці) зельле варыла не для друга, не для мілага, а для брата ля радзімага. Дай нам, браце, чырван злоты, бо мы жалі для ахвоты. Нарэзала многа курэй і гусей ля сваіх ля любых гасьцей. Можна скора дагадацца, што для каго міла. Гэта кветка не для твайго носу.

8. Да. Гэты прыназоўнік часта ўжываецца замест „к“ і „у“. Ён абазначае граніцу, мяжу, да якой даходзіць дзеяньне ў прасторы ці ў часе; пасьля „да“ стаіць звычайна родны склон.
1) У прасторавым значэньні: Прыдзе коза да воза. Абы дзень прайшоў ды да нас дайшоў. Прыду да вас, да цябе. Да бацьвінкі палажы саланінкі. Ляцелі журавы да дубу — час табе, Марылька, да шлюбу! Хадзіла да броду па воду.
2). Для абазначэньня часу: Чакай да вясны, да лета. Да пары збан воду носіць. Гулялі да сьвету.
3) Для выражэньня спосабу дзеяньня, мэты: Ня войтава дачка, а дарэчы гаворыць. Калі вы нам рады, то і мы к вам да парады. Падаю да ножак і прашу да сьлёзак.